Вы тут

Алена Ланская ўпала на сцэне «Славянскага базару»


Пятніца, 13-га, ледзь не стала нешчаслівай для заслужанай артысткі Беларусі спявачкі Алены Ланской. Пасля выступлення ў канцэрце Саюзнай дзяржавы, сыходзячы са сцэны, артыстка згубіла раўнавагу на слізкай падлозе і ўпала. “Мы рэпеціравалі ўход са сцэны, але не да такой ступені”, - паспрабаваў выправіць сітуацыю вядучы канцэрту. Артыстка ж паднялася самастойна, а на непрыемнае здарэнне адрэагавала з гумарам.


“Я, канешне, не так шэдэўральна ўпала, як Філіп Кіркораў, Мадона  або пераможца  “Еўрабачання” Нета (для тых, хто не бачыў, можна зірнуць у YouTube), - напісала спявачка на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках, - але, як бачыце, таксама старалася”. Падзенне прынесла ёй зламаны пазногаць і вялізны сіняк на сцягне, але ў цэлым усё скончылася нармальна. “Паведамляю, у мяне ўсё добра, я жывая! А калі без жартаў, то ў прафесіі артыста шмат стрэсаў, непрадказальнасці і небяспечных сітуацый: шнуравы мікрафон на вулічнай пляцоўцы пасля дажджу можа біцца токам, начныя пераезды па дарогах, дзе бегаюць дзікія жывёлы, таксама падвяргаюць тваё жыццё небяспецы, а тут дым-машына, пара ад якой асядала проста на сцэну і яна ад гэтага была слізкай”, - расказала артыстка.

Зрэшты, як падкрэсліла спявачка, пятніца пакінула ў яе памяці і добрае ўражанне. Менавіта ў гэты вечар Алена Ланская атрымала спецыяльны дыплом Пастаяннага камітэта Саюзнай дяржавы за творчае ўвасабленне ідэі сяброўства народаў Беларусі і Расіі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота з сацыяльных сетак артысткі

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне. 

Грамадства

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Першай грунтоўнай работай айчынных картографаў па-беларуску стаў Нацыянальны атлас, выпушчаны ў 2002 годзе.

Культура

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі?

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.