Вы тут

«Піраміда» ў Шэньчжэне


 Махляры выцягнулі 7,5 млн. долараў.


Паліцыя ў горадзе Шэньчжэнь правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай) затрымала 422 члена тэхналагічнай кампаніі, якія падазраюцца ў арганізацыі і кіраванні фінансавай “пірамідай”, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

У ходзе расследавання ў дачыненні да тэхналагічнай кампаніі "Юньчуантун", якая базуецца ў Шэньчжэне, было выяўлена, што дадзеная кампанія падазраецца ў маніпуляцыях і ўцягванні людзей у “пірамідныя” продажы, а таксама атрыманні ад іх падманным шляхам маёмасці ў велізарным аб'ёме пад выглядам продажу сотавых тэлефонаў і напояў. 

Калі меркаваць па выніках расследавання, дадзеная кампанія падманным шляхам атрымала 50 млн юаняў (7,5 млн долараў) ад звыш 7 тысяч інвестараў у Гуандуне, Хунані, Цзянсу, Унутранай Манголіі, Гуансі і іншых правінцыях і аўтаномных раёнах краіны. У чэрвені шэньчжэньская паліцыя пачала аперацыю супраць кампаніі і яе філіялаў, затрымала 422 падазраваных і канфіскавала за 1,1 млн юаняў наяўнымі і 800 сотавых тэлефонаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».