Вы тут

Дзень танкіста пройдзе 9 верасня ў цэнтры Мінска


Дзень танкіста адбудзецца 9 верасня ў парку Перамогі на плошчы ў 100 га. "Танкавы" фэст пройдзе пры падтрымцы Мінгарвыканкама, паведамілі ў мінскім цэнтры распрацоўкі World of Tanks.


"У другую нядзелю верасня Мінск зноў прыме фестываль "Дзень танкіста", які стаў традыцыйным для прыхільнікаў гульні World of Tanks, - адзначылі ў кампаніі. - Як і год таму, сталічны парк Перамогі рыхтуецца сустрэць дзясяткі тысяч гульцоў з сем'ямі і сябрамі".

Паводле інфармацыі арганізатараў, сёлета фестываль выходзіць на новы ўзровень. Да прыкладу, толькі зону асабістага заліку плануецца павялічыць да 200 камп'ютараў. Такім чынам, у Мінску будзе ўстаноўлена адна з самых вялікіх гульнявых зон пад адкрытым небам у СНД. "Усіх, хто далучыцца да свята, чакае шмат прыемных сюрпрызаў - забавы для ўсёй сям'і, фуд-корты, падарункі і розыгрышы, салют і выступу хэдлайнераў, імёны якіх будуць названы пазней", - распавялі ў цэнтры распрацоўкі.

Дзень танкіста праводзіцца штогод з 2011 года. У мінулым годзе ён сабраў больш за 100 тыс. удзельнікаў. "Такім чынам Дзень танкіста па маштабе і колькасці гасцей перасягнуў найбуйнейшую падзею гульнявой індустрыі ў ЗША BlizzCon", - падкрэслілі ў кампаніі.

Фестываль 2017 года адкрываў мэр Мінска, які прыехаў на свята на браневіку. На галоўнай сцэне выступілі 5'NIZZA, "Без Білета", "Ундервуд" і Найк Барзоў. Усяго на мерапрыемстве было 45 забаўляльных зон для дзяцей і дарослых, больш за 30 фуд-кортаў і гульнявая зона World of Tanks на 120 камп'ютараў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.