Вы тут

Фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" пройдзе 12-17 верасня


XIII фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" пройдзе ў Растове-на-Доне 12-17 верасня, паведаміла сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Аляксандра Ганчарова.


Беларусь на конкурсе маладзёжнай песні прадставяць дзевяць вакалістаў. Гэта пераможцы беларускага адборачнага тура музычнага праекта. "З больш чым 300 прэтэндэнтаў у фінал выйшлі дзевяць выканаўцаў. Яны прэзентуюць сваю творчасць у Растове-на-Доне ў верасні", - распавяла Аляксандра Ганчарова.

Конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні - галоўнае мерапрыемства фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву". Праект накіраваны на выяўленне таленавітых выканаўцаў сучаснай маладзёжнай песні, захаванне і развіццё пераемнасці лепшых традыцый у галіне песеннай творчасці маладога пакалення.

Удзельнікі фестывалю - маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў: спевакі, музыканты, танцавальныя, вакальныя, інструментальныя і цыркавыя калектывы, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Агульная колькасць удзельнікаў - каля 300 чалавек. Гэты маштабны творчы форум праходзіць з 2005 года па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.