Вы тут

На «Славянскім базары» прапанавана запусціць праект «Актыўны грамадзянін»


13 ліпеня ў Віцебску ў Міжнародным прэс-цэнтры адбыўся «круглы стол» «Культура і мастацтва як крыніца развіцця духоўна-маральных каштоўнасцяў. Роля СМІ ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы славянскіх народаў».


У мерапрыемстве бралі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый сферы культуры, рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, дзеячы культуры і мастацтва. Сярод іх: дырэктар Прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Пярцоў, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля «Сябры», народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка, галоўны рэдактар газеты «Культура» Ілля Свірын, генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва Intermedia Яўген Сафронаў і многія іншыя вядомыя і аўтарытэтныя дзеячы ў галіне культуры і інфармацыі.  Мадэратарам «круглага стала» выступаў дырэктар - галоўны рэдактар РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Павел Сухарукаў.

Удзельнікі абмяняліся сваім бачаннем форуму ў сусветнай культурнай прасторы і думкамі аб магчымасцях яго развіцця, паведамляецца на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Віцябляне павінны больш актыўна прапаноўваць свае ідэі па паляпшэнню «Славянскага базару». Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі па выніках правядзення круглага стала.

На яго думку, адным з магчымых эфектыўных спосабаў палепшыць свята ў будучыні можа стаць рэалізацыя ў Віцебску праекта «Актыўны грамадзянін», які дазваляе ўсім праз інтэрнэт выказваць свой пункт гледжання і ў пэўнай ступені фарміраваць парадак дня для муніцыпальных уладаў. Вопыт ужо паказаў сваю выніковасць у Расіі.

Павел Лёгкі падкрэсліў, што буйная культурная падзея падобнага ўзроўню павінна мець пад сабой маркетынгавую аснову. «Трэба праводзіць сацыялагічныя даследаванні: як ставяцца да гэтай падзеі гараджане і госці, што не задавальняе, што хочацца палепшыць і г.д. Без маркетынгу не толькі эканоміка, але і культурныя праекты такога маштабу не могуць абыходзіцца, неабходна дакладна разумець, як зрабіць запатрабаваны прадукт, калі мы хочам рухацца наперад», - перакананы ён.

Арганізатары «круглага стала» - Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, РВУ «Выдавецкі дом «Звязда».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.