Вы тут

"Беларусьфільм" і кітайская кінастудыя CFG здымуць фільм


"Беларусьфільм" і кітайская кінастудыя ChongqingFilmGroupCo., Ltd. (CFG) здымуць сумесны фільм. Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі Уладзімір Карачэўскі.


"Беларусьфільм" і CFG падпісалі сёння пагадненне аб стратэгічным партнёрстве - першы падобны дагавор паміж краінамі ў сферы кінамастацтва. Па словах Уладзіміра Карачэўскага, бакі дамовіліся аб падрыхтоўцы сумеснага фільма і ўжо разгледзелі некалькі ідэй будучага кінапраекта, у іх ліку рамантычны фільм. Зараз ствараецца міжнародная творчая група.

Акрамя таго, пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва ў галіне кінавытворчасці, абмен студэнтамі, прафесійную перападрыхтоўку кадраў. У лістападзе беларускае кіно будзе прадстаўлена ў Кітаі, а кітайскае - у Беларусі, падчас Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" альбо ў фармаце асобнай кінатыдня.

Уладзімір Карачэўскі адзначыў, што кітайскія партнёры азнаёміліся з вытворчымі магутнасцямі "Беларусьфільма" і далі ім высокую ацэнку. Яны настроены на сур'ёзнае супрацоўніцтва. Бакі маюць намер актыўна прасоўваць сумесную прадукцыю на рынку краін Паўднёва-Усходняй Азіі і СНД.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.