Вы тут

Пад Адэсай у беларускі мінівэн урэзаўся грузавік: загінула дзіця


14 ліпеня на ўзбочыне трасы Адэса—Кіеў стаяў мінівэн з беларускімі нумарамі. У яго ўрэзаўся грузавік.


Ад удару легкавік вылецеў у кювет і аказаўся настолькі пашкоджаны, што адрамантаваць яго ўжо нельга. І самае прыкрае, што ў гэтым ДТЗ загінула дзіця.

Па паведамленні патрульнай паліцыі Адэсы, дзяўчынцы было ўсяго чатыры гады. Тры чалавекі, сярод якіх кіроўца грузавіка, дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане.

Іншыя падрабязнасці здарэння пакуль высвятляюцца.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Трагедыя пад Адэсай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?