19 Верасень, серада

Вы тут

Фэст «На сямі вятрах» ставіць новыя рэкорды


Адразу некалькі падзей фэсту вулічнай культуры «На сямі вятрах» папоўнілі своеасаблівы летапіс рэкордаў «Славянскага базару ў Віцебску».


Так, удзельнікі зборнай батэрыі, у якую ўвайшлі некалькі школ карнавальнай самбы і бразільскіх барабанаў з Беларусі і Расіі, вымерылі адлегласць паміж фестывальнымі пляцоўкамі ў кроках. Менш як за дзве гадзіны было зроблена 15 170 крокаў пад гукі барабаннага «пульсу».

Для тых, хто не змог трапіць на фэст асабіста, але вельмі хацеў даведацца пра яго, арганізатары спланавалі асобную акцыю. За 3 дні ў сацыяльных сетках было змешчана больш як 500 фотаздымкаў з хэштэгам #1к7в, на якіх былі адлюстраваны самыя цікавыя, забаўныя, яркія і маштабныя падзеі фестывалю.

Трэці рэкорд паставіў Беларускі тэатр «Лялька», які прадставіў гледачам у тэатралізаванай выстаўцы «Зоркі тэатра «Лялька» 114 лялек з 40 спектакляў цяперашняга рэпертуару. Усяго ж за тры дзясяткі гадоў існавання тэатра ў яго фондзе захоўваецца больш як 800 аўтарскіх лялек.

Наогул «Кніга рэкордаў Славянскага базару» з'явілася на фэсце яшчэ ў 2016 годзе. Як успамінае рэжысёр, сцэнограф Юрый Брэус, спачатку туды ўвайшоў паэтычны марафон (1000 вершаў пра любоў да роднага горада былі напісаныя і агучаныя ўсімі ахвотнымі ў дні фэсту), а ў 2017-м — 6-метровая драўляная лыжка, вырабленая беларуска-літоўскім дуэтам майстроў, а таксама праект «Фотасушка», падчас якога ў цэнтры Віцебска былі развешаныя на вяроўках звыш 1000 фатаграфій яркіх імгненняў «Славянскага базару», а жыхары і госці горада маглі разбіраць гэтыя здымкі на памяць.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Фэст ставіць новыя рэкорды

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.