Вы тут

Прагноз надвор'я на бягучы тыдзень


На працягу бягучага тыдня пад уплывам атмасферных франтоў ад цыклону, які будзе размяшчацца над усходам Украіны, у нашай краіне захаваецца цёплае няўстойлівае надвор'е з дажджамі, паведамляюць у Белгідрамеце.


Сёння на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі моцныя ліўні. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах краіны чакаюцца град і моцны парывісты вецер. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Максімальная тэмпература паветра складзе 22—28 цяпла. У сераду ноччу месцамі, днём — на большай частцы тэрыторыі краіны — пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 14 да плюс 19 градусаў, удзень прыгрэе нават да плюс 23—29 градусаў. Захаваецца няўстойлівае надвор'е і ў чацвер. У большасці раёнаў краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных — з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14—19 градусаў, удзень — 22—29 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ноччу месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 14 да плюс 19 градусаў, удзень — 22—28 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дажджы кароткачасовыя, але штодня

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.