Вы тут

Трамп: саміт радыкальна змяніў адносіны ЗША і Расіі


Адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам ніколі не былі горшымі, чым сёння, аднак сітуацыя змянілася пасля расійска-амерыканскага саміту ў Хельсінкі. Перакананасць у гэтым выказаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у час сумеснай прэс-канферэнцыі з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным па выніках перагавораў, паведамляе ТАСС.


Фота: guardian.ng

"Нават у час напружанасці ў перыяд халоднай вайны, калі свет быў зусім іншым у параўнанні з сённяшнім, ЗША і Расія маглі падтрымліваць трывалы дыялог. Але нашы адносіны ніколі не былі горшымі, чым цяпер, - сказаў ён. - Тым не менш, гэта змянілася прыкладна чатыры гадзіны назад (пасля саміту), я ў гэтым перакананы", - сказаў ён.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што дыпламатыя і ўзаемадзеянне лепшыя за канфлікт і варожасць. Ён таксама назваў вельмі плённым дыялог з Пуціным у Хельсінкі.

Трамп дадаў, што прадстаўнікі Савета бяспекі РФ і Савета нацбяспекі ЗША ў хуткім часе правядуць сустрэчу ў мэтах развіцця саміту ў Хельсінкі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін застаўся задаволены вынікамі перагавораў з амерыканскім калегам Дональдам Трампам. "Перагаворы з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Дональдам Трампам прайшлі ў адкрытай і дзелавой атмасферы. Лічу іх вельмі паспяховымі і карыснымі", - заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Лідары разгледзелі бягучы стан і перспектывы расійска-амерыканскіх адносін, ключавыя пытанні міжнароднага парадку дня. "Усім відавочна, што двухбаковыя адносіны перажываюць складаны перыяд, аднак гэтыя цяжкасці, існуючая напружаная атмасфера не маюць аб'ектыўных прычын", - сказаў прэзідэнт РФ. Ён растлумачыў: "Халодная вайна даўно скончылася, эпоха вострага ідэалагічнага процістаяння дзвюх краін адышла далёка ў мінулае, сітуацыя ў свеце кардынальна змянілася".

І Расія, і ЗША сутыкаюцца з агульнымі выклікамі і рызыкамі, трэба аб'ядноўваць намаганні, сказаў расійскі лідар. "Сёння і Расія, і ЗША сутыкаюцца з зусім іншымі выклікамі: гэта і небяспечная разбалансіроўка механізмаў міжнароднай бяспекі, стабільнасці, рэгіянальныя крызісы, распаўзанне пагроз тэрарызму і трансгранічнай злачыннасці, крыміналітэту, нарастанне праблем у сусветнай эканоміцы, экалагічныя і іншыя рызыкі. Справіцца з усім гэтым можна толькі аб'ядноўваючы намаганні", - падкрэсліў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, "сённяшнія перагаворы адлюстравалі нашы сумесныя з прэзідэнтам Трампам жаданні выправіць негатыўную сітуацыю ў двухбаковых адносінах, намеціць першыя крокі па іх аздараўленні, аднаўленні прымальнага ўзроўню даверу і вяртаннія да супрацоўніцтва ранейшага ўзроўню па ўсіх пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс".

У ходзе адказаў на пытанні журналістаў прэзідэнт Пуцін прапанаваў ЗША "канструктыўна працаваць па рэгуляванні міжнародных рынкаў" энерганосьбітаў і прапанаваў Трампу, каб спецпракурор Роберт Мюлер, які вядзе расследаванне сцвярджэнняў аб нібыта меўшых месца спробах расійскіх улад паўплываць на прэзідэнцкія выбары 2016 года ў ЗША, запрасіў у расійскага боку магчымасць допыту грамадзян РФ у рамках дагавора 1999 года аб узаемадапамозе па крымінальных справах. Пры гэтым Пуцін папрасіў у ЗША аказаць дапамогу ў расследаванні справы заснавальніка брытанскага фонду Hermitage Capital Уільяма Браўдэра.

Акрамя таго, кіраўнік расійскай дзяржавы перадаў Трампу афіцыйны мяч чэмпіянату свету па футболе 2018 года. Амерыканскі лідар паабяцаў перадаць яго свайму малодшаму сыну Бэрану.

Прэзідэнт ЗША таксама высока ацаніў прапанову Пуціна па расследаванні вакол прыпісваемага ўмяшання Масквы ў выбарчыя працэсы ў ЗША і заявіў, што ў пагаршэнні двухбаковых адносін вінавата як Масква, так і Вашынгтон. "Я думаю, што ЗША павялі сябе няправільна, я думаю, што ўсе павялі сябе няправільна, нам трэба было даўно ўстанавіць гэты дыялог. На самай справе гэта здарылася яшчэ задоўга да таго моманту, як я заняў гэту пасаду. Я адчуваю, што абодва бакі дапусцілі памылкі", - сказаў Трамп.

Ён дадаў, што Расія дапамагла ЗША з разгромам тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" ў Сірыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».