Вы тут

Трое дзяцей знойдзены ў лесе


У ноч на нядзелю на пульт дзяжурнага Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне ад калег з Міністэрства ўнутраных спраў аб тым, што ў лесе каля вёскі Аляшкоўка засталіся трое дзяцей, якім ад чатырох да васьмі гадоў.


...Напярэдадні вечарам туды прыехаў мужчына з Расіі на адпачынак. Але месца, дзе ён пакінуў аўтамабіль, яму чамусьці не спадабалася. Выцягнуў ровар — і паехаў шукаць больш прыдатную мясціну для прывалу, але заблукаў. Прабадзяўшыся некалькі гадзін па лесе, ён усё ж такі выехаў з яго каля вёскі Дзімамеркі і адразу ж паведаміў аб тым, што дзеці засталіся адны, у міліцыю. Праз тры гадзіны ратавальнік знайшоў аўтамабіль і дзяцей, якія спалі ў ім. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Трое дзяцей знойдзены ў лесе

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

111-ы чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пачынаецца на «Мінск-Арэне» жаночымі выступленнямі адзіночак. 

Грамадства

Жыхаркі Аршаншчыны ўдзельнічаюць у праекце «Прадпрымальная землеўласніца»

Жыхаркі Аршаншчыны ўдзельнічаюць у праекце «Прадпрымальная землеўласніца»

Вёска з цяпліц, лабараторыя па вырошчванні раслін у прабірках, лекцыя па фінансавай адукаванасці...

Грамадства

Які няякасны тавар можна сустрэць у магазінах?

Які няякасны тавар можна сустрэць у магазінах?

Вось вы, напрыклад, ведаеце, што не так у дзіцячым адзенні турэцкага вытворцы?