Вы тут

Вырашаць пытанні да суда стане прасцей


Законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях медыяцыі» ўнясуць у Палату прадстаўнікоў у сакавіку 2019 года.

Стан і перспектывы медыяцыі абмеркавалі ў ніжняй палаце парламента. Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Наталля Гуйвік, у нашай краіне з дапамогай медыятараў вырашаецца 70 % спрэчак у эканамічных судах. У той жа час у некаторых развітых краінах практычна ад 90 % канфліктаў пазбаўляюцца шляхам альтэрнатыўнага спосабу вырашэння пытанняў.


На думку парламентарыя, з мэтай больш глыбокага ўкаранення інстытут медыяцыі ў краіне неабходна апрабаваць на шлюбна-сямейных праваадносінах, якія складаюць практычна 30 % спраў, што разглядаюцца ў судзе. «Калі зрабіць гэтую працэдуру абавязковай перад падачай заявы ў суд, то бясплатная першая кансультацыя ў медыятара двух бакоў прынясе вялікую карысць. З дапамогай медыятара можна вырашыць любую шлюбна-сямейную спрэчку: падзел маёмасці, скасаванне шлюбу, вызначэнне месца жыхарства дзяцей, спагнанне аліментаў», — лічыць Наталля Гуйвік.

Дэпутат паведаміла, што законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях медыяцыі» будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў у сакавіку 2019 года. Ужо створана рабочая група, куды ўвайшлі дэпутаты профільнай камісіі, прадстаўнікі Вярхоўнага суда, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства юстыцыі.

«Гэта ўсё тыя зацікаўленыя органы, якія будуць на практыцы прымяняць дадзеную працэсуальную норму. Падрыхтоўка законапраекта запланавана да лістапада 2018 года. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў адбудзецца згодна з планам, зацверджаным Прэзідэнтам», — адзначыла Наталля Гуйвік.

Пры гэтым яна не выключае магчымасці, што дакумент можа быць гатовы раней за тэрмін.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».