Вы тут

Якія спецыяльнасці ў БДУІР найбольш папулярныя?


Найбольш папулярнымі застаюцца ў БДУІР спецыяльнасці «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» і «Эканоміка электроннага бізнесу».Сёння заканчваецца прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.


Ва ўніверсітэце сёлета павялічылі набор на 285 чалавек. Новыя месцы з'явіліся на факультэце камп'ютарных сістэм і сетак, факультэце інфармацыйных тэхналогій і кіравання, а таксама на факультэце інфакамунікацый.

«З верасня студэнтаў чакае больш сучасных аўтарскіх курсаў, якія распрацоўваюцца сумесна з ПВТ. У прыярытэце рэалізацыя мадэлі «Універсітэт 3.0»: плануем пашырыць прыцягненне студэнтаў у навуковыя даследаванні, развіваць бізнес-інкубатар, распрацаваць механізмы камерцыялізацыі навуковых распрацовак», — адзначыў рэктар БДУІР, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Вадзім БОГУШ.

Па звестках прыёмнай камісіі БДУІР на 12.00 16 ліпеня, больш за ўсё дакументаў абітурыенты падалі на традыцыйна папулярную спецыяльнасць «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» (прахадны бал у 2017 годзе 380). Далей ідуць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» (прахадны бал летась 372) і «Эканоміка электроннага бізнесу» (прахадны бал у 2017-м 364).

Згодна з той жа інфармацыяй, менш за ўсё дакументаў пакуль падавалі на спецыяльнасці «Радыёінфарматыка» (прахадны бал летась 274), «Электронныя і інфармацыйна-кіраўнічыя сістэмы фізічных установак» (прахадны бал у 2017-м 258), «Нанатэхналогіі і нанаматэрыялы ў электроніцы» (леташні прахадны бал — 257).

«Зараз шмат магчымасцяў прафесійнай рэалізацыі на стыку дысцыплін — робататэхнікі і медыцыны, электронікі і тэхналогій праграмавання. Вучоба і навука, спорт і культурныя мерапрыемствы — усё гэта даступна ў БДУІР дзякуючы прафесарска-выкладчыцкаму саставу, інфармацыйным рэсурсам і магчымасцям даследчай работы», — рэзюмаваў рэктар БДУІР.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: У праграмісты б я пайшоў...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.