Вы тут

Маладзёжная зборная Беларусі па валейболе абыграла Германію на ЧЕ


Маладзёжная зборная Беларусі па валейболе (U-20) дабілася ўпэўненай перамогі над Германіяй з лікам 3:0 (25:23, 25:14, 25:23) на чэмпіянаце Еўропы, што праходзіць у Нідэрландах.


У трэцім туры ў групе I наша каманда змагла дабіцца перамогі над адным з фаварытаў турніру. Беларусы ў канцы першай партыі змаглі перахапіць ініцыятыву намаганнямі лідараў нападзення Уладзіслава Давыскібы і Уладзіслава Чарныша. У другім сэце падапечныя Алега Мікановіча і зусім перайгралі сапернікаў на блоку і падачы мяча. Дзякуючы слабаму прыёму каманды Германіі зборная Беларусі дамінавала на пляцоўцы да завяршэння сустрэчы. Найбольш рэзультатыўнымі ігракамі сталі Уладзіслаў Давыскіба (16 ачкоў) і Уладзіслаў Чарныш (13 ачкоў).

У другім матчы дня валейбалісты Чэхіі былі мацнейшымі за Фінляндыю (3:1) і ўзначальваюць турнірную табліцу групы I. Беларуская каманда на старце турніру пацярпела нечаканае паражэнне ад Фінляндыі (0:3), затым адолела Партугалію (3:0).

Турнірнае становішча: 1.Чэхія - 7 ачкоў (3 матчы), 2. Беларусь - 6 (3), 3. Германія - 5 (3), 4. Нідэрланды - 3 (2), 5. Фінляндыя - 3 (3), 6. Партугалія - 0 (2). 

У групе I беларускія валейбалісты згуляюць з Чэхіяй (18 ліпеня) і Нідэрландамі (19 ліпеня). Дзве лепшыя каманды выйдуць у паўфінал і сустрэнуцца з дзвюма лепшымі зборнымі групы II, дзе выступаюць Расія, Польшча, Францыя, Турцыя, Італія і Бельгія.

У 2016 годзе маладзёжная зборная Беларусі па валейболе таксама выступала ў фінальнай стадыі кантынентальнага першынства і заняла 11 месца.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?