Вы тут

У ВНУ завяршаецца падача дакументаў на бюджэт


Фізіка - у аўтсайдарах, а на хвалі інтарэсу - спецыяльнасці ІТ-сферы.

Сёння а 18-й гадзіне дзверы прыёмных камісій у вышэйшых навучальных установах зачыняцца. Сёлета, каб вызначыцца з месцам сваёй вучобы, у абітурыентаў, што прэтэндавалі на бюджэтную форму навучання, было шэсць дзён.


Апошнія тры гадзіны да закрыцця прыёмных камісій традыцыйна самыя напружаныя: абітурыенты с невысокай сумай балаў ці з баламі, набліжанымі да прахаднога, сумняваюцца і вагаюцца да канца. Некаторыя не вытрымліваюць нервовага напружання і забіраюць свае дакументы.  Ча­сам су­мня­вац­ца ў сва­іх шан­цах пачынаюць нават абітурыенты з дастаткова высокімі баламі, і ў вы­ні­ку на фа­куль­тэт за­лі­чва­юць тых, хто на­браў значна меншую суму. Такая сітуацыя характэрная для тэхнічных ВНУ, дзе на большасці спецыяльнасцей патрабуюць аднолькавы набор сертыфікатаў ЦТ.

Сёння раніцай яшчэ шмат дзе колькасць пададзеных заяў была меншай за колькасць выдзеленых бюджэтных месцаў. Так у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце на фізіка-матэматычным факульэце на спецыяльнасць "матэматыка і інфарматыка" было пададзена 58 заяў на 70 месцаў, а на спецыяльнасці  "фізіка і інфарматыка" - 20 заяў на 50 месцаў. Сітуацыя з фізікай па-ранейшаму сумная. 

У Беларускім дзяржаўным універсітэце не вельмі аптымістычная сітуацыя склалася на механіка-матэматычным факультэце на спецыяльнасцях "механіка і матэматычнае мадэляванне" - 20 прэтэндэнтаў на 40 месцаў;  матэматыка (напрамак "навукова-канструктарская дзейнасць") - 3 прэтэндэнты на 20 месцаў; матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць) - 13 прэтэндэнтаў на 25 месцаў і "матэматыка" (эканамічная дзейнасць) - 11 прэтэндэнтаў на 20 месцаў. Затое на спецыяльнасці "матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі" (напрамак - "вэб-праграміраванне і інтэрнэт-тэхналогіі")  на 20 месцаў прэтэндавалі 54 чалавекі, на спецыяльнасці "матэматыка  інфармацыйныя тэхналогіі" (матэматычнае і праграмнае забепячэнне мабільных устройств) - на 20 месцаў падалі 28 заяў. Відавочна, што ІТ-сфера застаецца для моладзі найбольш прыцягальнай. Так, на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі на спецыяльнасць "інфарматыка" на 95 месцаў была пададзена 150 заяў, "прыкладная інфарматыка"  ("праграмнае забеспячэнне камп'ютарных сістэм") - 60 заяў на 25 месцаў.  І літаральна на вачах колькасць пададзеных дакументаў павялічвалася. Затое не моцна цікавіла моладзь "эканамічная кібернетыка" і  "прыкладная матэматыка" (напрамак - "навукова-вытворчая дзейнасць").

На факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій таксама найбольшай папулярнасцю карыстаюцца "камп'ютарная бяспека" (напрамак - "радыёфізічныя сістэмы і праграмна-тэхнічныя сродкі") - 81 прэтэндэнт на 54 месцы і "прыкладная інфарматыка" ("інфармацыйныя тэхналогіі тэлекамунікацыйных сістэм" - 57 ахвотных на 40 месцаў. У аўтсайдарах  - спецыяльнасці "радыёфізіка", "фізічная электроніка" і "аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі".

Пры гэтым у БДУ на чатыры факультэты падалі дакументы абітурыент з сумай балаў больш як 391, у тым ліку і ўладальніца 400 балаў - выпускніца пінскай гімназііі № 3 Настасся ЖАЎНЕРЫК. Увогуле на факультэце міжнародных адносінаў у 11 абітурыентаў сума балаў знаходзіцца ў дыяпазоне ад 391 да 400, таму менавіта гэты факультэт, хутчэй за ўсё, зноў паставіць рэкорд па прахадных балах у краіне.

Ёсць абітурыенты з сумай балаў больш як 391 таксама ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, у БДУІР... 

З 18 ліпеня распачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Маюцца на ўвазе экзамены па творчасці, фізічнай культуры, а таксама экзамены для абітурыентаў, якія паступаюць на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі на скарочаныя тэрміны навучання. Уступныя іспыты арганізаваны толькі ў адну сесію: як для асоб, што паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове.

Уступныя выпрабаванні пройдуць у наступныя тэрміны:

  • з 18 па 21 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 18 па 26 ліпеня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 18 па 24 ліпеня — у іншых ВНУ.
  • з 18 па 25 ліпеня ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю пры паступленні на дзённую форму навучання.

Тэрміны залічэння на "бюджэт" наступныя: па 24 ліпеня — у ВНУ сілавых ведамстваў, па 28 ліпеня — у творчых, сельскагаспадарчых і іншых ВНУ.

Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы ў рамках дадатковага набору будзе весціся ў ВНУ сілавых ведамстваў з 26 па 28 ліпеня (залічэнне па 30 ліпеня), у творчых ВНУ — з 30 па 31 ліпеня (залічэнне па 1 жніўня) і ў іншых ВНУ — з 30 ліпеня па 1 жніўня (залічэнне па
3 жніўня).

Тэрміны залічэння на платную форму навучання ў ВНУ сілавых ведамстваў — па 2 жніўня, у творчых ВНУ — па 3 жніўня, у іншых ВНУ (акрамя завочнай формы навучання ў сельскагаспадарчых ВНУ) — па 6 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.