Вы тут

Жыхар Бярозаўскага раёна прысуджаны да 15 гадоў за гвалт над малалетнімі


Жыхар Бярозаўскага раёна прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванні і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага абласнога суда.


Фота: dpchas.com.ua

Абвінавачаны прызнаны вінаватым у неаднаразовым ажыццяўленні дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй насуперак волі пацярпелай, з выкарыстаннем яе бездапаможнага стану. Акрамя гэтага, ён вінаваты ў згвалтаванні, у тым ліку здзейсненым паўторна. Адбываць пакаранне мужчына будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Першапачаткова былі выяўлены супрацьпраўныя дзеянні фігуранта ў адносінах да адной з пацярпелых, дзяўчынкі 2003 года нараджэння, якія той здзяйсняў з чэрвеня 2016 га па ліпень 2017 года. Пазней следчыя ўстанавілі яшчэ пяць пацярпелых, у дачыненні да якіх здзяйсняліся згвалтаванні і гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў розны час у перыяд з 1994 года па ліпень 2017-га. Пацярпелымі па крымінальнай справе былі аднавяскоўкі мужчыны.

Як раней адзначалі брэсцкія следчыя, бацькі малалетніх пацярпелых не звярталі ўвагу на змены ў іх паводзінах (падушаны настрой, замкнёнасць), таму злачынныя дзеянні ўчыняліся на працягу такога доўгага часу. Ніхто з пацярпелых і іх бацькоў не звяртаўся з заявамі ў праваахоўныя органы. Адна з дзяўчынак паведамляла пра прыставанне мужчыны сваёй маці, аднак тая ніякіх мер не распачала, вырашыўшы, што дачцэ не падабаецца, як з ёй гуляюць.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?