Вы тут

БДУ у другі раз трапіў у Шанхайскі прадметны рэйтынг ARWU


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пацвердзіў свае пазіцыі ў Шанхайскім прадметным рэйтынгу ARWU па фізіцы, заняўшы месца ў групе 401-500. Упершыню вядучы ўніверсітэт краіны ўвайшоў у 500 найлепшых універсітэтаў Шанхайскага прадметнага рэйтынгу ARWU па фізіцы ў 2017 годзе, а сёлета ён пацвердзіў свой статус. Раней ні адзін беларускі ўніверсітэт не ўваходзіў у лік універсітэтаў, якія ранжыруюцца  Шанхайскім рэйтынгам.


Найлепшыя навучальныя ўстановы вызначаюцца ў гэтым рэйтынгу на аснове пяці крытэрыяў: прадуктыўнасць навуковай дзейнасці; індэкс цытавання; міжнароднае супрацоўніцтва; матэрыялы, апублікаваныя вучонымі ўніверсітэта ў найбольш прэстыжных навуковых часопісах; наяўнасць навуковых узнагарод і прэмій міжнароднага ўзроўню.

Шанхайскі прадметны рэйтынг ARWU змяшчае ацэнкі ўніверсітэтаў па 52 прадметах, уключаючы прыродазнаўчыя і інжынерна-тэхнічныя навукі, медыцыну і грамадскія навукі. Усяго ў даследаванні былі ацэненыя больш за чатыры тысячы ўніверсітэтаў.

Варта таксама адзначыць, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт паказвае высокія пазіцыі і ў іншых вядомых сусветных рэйтынгах (QS, THE, Webometrics, SIR, U-Multirank), стабільна трапляючы ў 2 працэнты найлепшых універсітэтаў свету.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?