Вы тут

«Нельга апускаць рукі...»


Некалькі гадоў таму Эдуарду Лаўрэнюку здавалася, што жыццё страціла ўсякі сэнс. Сур'ёзная страта здароўя была для яго як прысуд: не збыцца, значыць, ні планам, ні марам...


Эду­ард Лаў­рэ­нюк пад­час су­стрэ­чы.

На шчасце, побач з ім былі жонка і сын, работнікі Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання...

— Днямі сядзець каля тэлевізара ці камп'ютара надакучвае, — прызнаецца Эдуард. — Прыйшлося распрацаваць своеасаблівую стратэгію далучэння сябе да здаровага і актыўнага ладу жыцця. Спачатку яно цяжкавата давалася, гублялася шмат і фізічных, і душэўных сіл. Але адступаць я не стаў.

Новы віток пачаўся ў Эдуарда з лагера актыўнай рэабілітацыі ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў», куды паехаў па прапанове спецыялістаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту. Некалькі дзён, праведзеных на выездзе, сталі не проста памятнымі, яны, можна сказаць, перавярнулі жыццё. З лагера Эдуард вярнуўся іншым чалавекам, гатовым да новых перамог — у тым ліку спартыўных. Летась у складзе каманды Брэсцкай вобласці ён удзельнічаў у адкрытай рэспубліканскай спартакіядзе інвалідаў-калясачнікаў «Залатое кола», заваяваў першынство ў армрэслінгу, стаў трэцім у дваябор'і на калясцы...

У сям'і Эдуарда Лаўрэнюка новая кватэра, ён сам водзіць аўтамабіль, працуе сакратаром у Мельніцкай базавай школе.

— Жыццё нельга марнаваць, — лічыць мужчына, — не для гэтага яно даецца. Трэба радавацца кожнаму новаму дню і рухацца наперад, хай маленькімі крокамі, трэба наперакор абставінам гаварыць: «Я гэта змог!» Нельга апускаць рукі, як бы жыццё ні склалася...

Надоечы Эдуард Лаўрэнюк расказваў пра гэта маладым людзям з асаблівасцямі здароўя падчас сустрэчы ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту і слухалі яго з вялікай цікавасцю.

Мікалай НАВУМЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».