Вы тут

Мінчанін скраў з майстэрні 50 мабільных тэлефонаў


Мінчанін скраў з майстэрні 50 мабільных тэлефонаў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС сталіцы Алена Свірыдава.


Працаўнік адной з майстэрняў звярнуўся ў міліцыю з нагоды крадзяжу мабільных тэлефонаў. "Мужчына растлумачыў, што 13 ліпеня ў 16.00 ён зачыніў ўваходныя дзверы павільёна, апусціў ралеты і пакінуў майстэрню. Вярнуўшыся раніцай, ён выявіў, што ралеты і замок дзвярэй пашкоджаныя, а акно выбіта. Высветлілася, што адсутнічае каля 50 мабільных тэлефонаў", - распавяла Алена Свірыдава.

Праваахоўнікі агледзелі месца здарэння, выявілі сляды рук, пакінутыя, як было ўстаноўлена, 23-гадовым мінчуком. Раней ён быў неаднаразова судзімы за ўчыненне аналагічных злачынстваў. Малады чалавек затрыманы. Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК (крадзеж). Максімальная санкцыя гэтай частцы артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».