Вы тут

У барацьбе за якасць


Аб'яўлены конкурс на атрыманне прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг 2019 года.

Дадзены конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі нацыянальных ініцыятыў і аб'яднання намаганняў дзяржаўных органаў кіравання, накіраваных на павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі або паслуг.


Прэмія СНД прысуджаецца адзін раз на два гады за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці прадукцыі (паслуг), гарантаванне яе бяспекі, а таксама ўкараненне сучасных метадаў менеджменту якасці. У конкурсе могуць прыняць удзел юрыдычныя асобы любой арганізацыйна-прававой формы, якія зарэгістраваныя ў любой дзяржаве — удзельніцы СНД і ажыццяўляюць вытворчасць прадукцыі (акрамя вытворчасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі) ці аказваюць паслугі.

Галоўнымі крытэрыямі з'яўляюцца пацвярджэнне высокай якасці прадукцыі або паслугі на працягу не менш як двух гадоў і ажыццяўленне экспарту прадукцыі (паслуг) не менш як дзве дзяржавы — удзельніцы СНД.

Больш падрабязна аб умовах конкурсу чытайце на нашым сайце zvіazda.by.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.