Вы тут

Пенсіі вырастуць на 10%


Сярэдні памер пенсій у Беларусі са жніўня складзе Br364,2, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Прэзідэнт Беларусі 17 ліпеня падпісаў указ №278 "Аб павышэнні пенсій", які прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы з 1 жніўня 2018 года. "У выніку пераразліку з гэтай даты памеры працоўных пенсій павялічацца па ацэнцы на 10%. Сярэдні памер пенсій складзе Br364,2, сярэдні памер пенсіі па ўзросце - Br374,33", - адзначылі ў Мінпрацы і сацабароны.

Папярэдні пераразлік працоўных пенсій праходзіў у маі гэтага года. Тады іх памер вырас у сярэднім на 5,3%.

Адначасова з пераразлікам працоўных пенсій у сувязі з павелічэннем сярэдняй зарплаты будуць пераразлічаны памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак да пенсій, павышэнняў асобным катэгорыям пенсіянераў, даплат атрымальнікам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія абслугоўваюцца ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. На сумы гэтых выплат уплывае павелічэнне памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).

У выніку пераразліку ў сувязі з павелічэннем БПМ мінімальны памер пенсіі па ўзросце (прызначаецца асобам, якія маюць стаж 25 і 20 гадоў у мужчын і жанчын) з улікам усталяванай даплаты (у памеры 20% сярэдняй заработнай платы для вылічэння працоўных пенсій) з 1 жніўня складзе Br207,43.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».