Вы тут

Продажы новых машын за першае паўгоддзе 2018-га выраслі ў разы


Беларуская аўтамабільная асацыяцыя апублікавала вынікі продажаў новых легкавых і камерцыйных аўтамабіляў за першае паўгоддзе бягучага года. Лічбы, скажам шчыра, даволі нечаканыя — асабліва ў параўнанні з апошнімі гадамі.


Мяркуйце самі: па даных БАА, колькасць набытых у афіцыйных дылераў легкавых і камерцыйных аўтамабіляў у першым квартале 2018 года дасягнула 23 196. Гэта на 70,5 % больш, чым за аналагічны перыяд у 2017-м, а таксама на 92,2 % больш, чым за той жа час у 2016-м.

Лідзіруе француз — кампанія Renault рэалізавала 5845 аўтамабіляў, а гэта на 30 % больш, чым за студзень — чэрвень 2017 года. Далей ідзе LADA, якая прадала 4206 машын, што на 213 % перавышае вынік мінулага года. Трэцяе месца за канцэрнам Volkswagen — 3248 аўто і пяцідзесяціпрацэнтны рост.

Вядома, напрошваецца пытанне — а як там Geely? Кампанія трапіла ў топ-10 рэйтынга продажаў і заняла дзявятае месца. Усяго за першае паўгоддзе 2018 года было рэалізавана 810 аўтамабіляў маркі, што на 311 % больш, чым за той жа перыяд мінулага года. Нагадаем: планавалася, што ў 2018-м з канвеера «БелДжы» сыдуць 25 тысяч аўтамабіляў — каля 22 тысяч пойдзе на Расію, астатнія некалькі тысяч — на продаж у Беларусі.

Аўтамабіль, які куплялі найчасцей за гэты перыяд, — усё яшчэ Volkswagen Polo — 2194 машыны. Другое месца — LADA Vesta — была прададзена 1971 такая мадэль. Цікава, што з трэцяга па шостае месца — толькі Renault: Logan (1571 аўто), Sandero Stepway (1415), Duster (1241) і Kaptur (1018).

Упершыню ў рэйтынг увайшоў аўтамабіль беларускай сборкі: Geely Atlas і заняў дзявятае месца — дылеры рэалізавалі 746 аўто.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Грошай няма?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?