Вы тут

Урачыстае адкрыццё Мінскай гарадской маладзёжнай будоўлі адбудзецца сёння


На пляцоўцы будаўніцтва інтэрната ў Студэнцкай вёсцы пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця Мінскай гарадской маладзёжнай будоўлі з удзелам байцоў зводнага студэнцкага беларуска-расійскага атрада. Прагучыць гімн горада Мінска,  байцамі студатрада будзе ўзняты сцяг Мінскага гарадскога штаба студэнцкіх атрадаў. Камандзір атрада атрымае сімвалічную пуцёўку, таксама адбудзецца перадача камісару каскі -- сімвала будоўлі.

На знакавым аб'екце будзе шчыраць сумесны беларуска-расійскі атрад у складзе 30 чалавек -- прадстаўнікі сталічных ВНУ і Санкт-Пецярбурга. У 2019 годзе інтэрнат прыме  гасцей II Еўрапейскіх гульняў.

Маладыя людзі будуць выконваць самы разнастайны спектр будаўнічых работ:  земляныя, бетонныя, вязку арматуры, дэмантаж і іншыя.  А для баўлення вольнага часу ім будзе прапанаваны  комплекс культурна-забаўляльных мерапрыемстваў з экскурсіяй па беларускай сталіцы, наведваннем музеяў, канцэртных пляцовак і гэтак далей.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».