Вы тут

Гістарычныя славяне сфарміраваліся на тэрыторыі Беларускага Палесся


Археолагі знайшлі новыя доказы гэтай гіпотэзы.

Навукоўцы гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрылі паселішча старажытных славян канца другой - першай паловы V стагоддзя н.э., пацвердзіўшы гіпотэзу іх паходжання з тэрыторыі Беларускага Палесся.


Унікальнае навуковае адкрыццё стала магчымым дзякуючы новым археалагічным знаходкам супрацоўнікаў і студэнтаў гістарычнага факультэта каля вёскі Яскавічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

На гэты час на паселішчы адкрыты шэраг пабудоў і аб'екты, датаваных канцом другой-- першай паловай V стагоддзя нашай эры. Каштоўнасць даследаванняў заключаецца ў тым, што вывучэнне артэфактаў дазволіліа адкрыць невядомыя старонкі этнагенезу славян. Да цяперашняга часу не ўстаноўлена і не вызначана тэрыторыя паходжання найбольш ранніх гістарычных славян. Агульнапрызнанай найбольш ранняй археалагічнай культурай з'яўляецца пражская, якая належыць гістарычным славянам V-VII стагоддзяў. Раннія яе помнікі былі адкрыты на тэрыторыі Беларускага Палесся і Кіеўшчыны.

У археалагічнай навуцы больш за 40 гадоў існуе гіпотэза выхаду продкаў сучасных славян з земляў Беларускага Палесся. Гэта тэорыя падтрымліваецца шэрагам вядучых спецыялістаў у галіне раннеславянскай археалогіі."Аднак Беларускае Палессе да цяперашняга часу застаецца практычна белай плямай на археалагічных картах III-IV стагоддзяў - эпохі, якая папярэднічала фарміраванню  славян і з'яўленню іх на старонках пісьмовых крыніц" - пракаментаваў адкрыццё кіраўнік археалагічных раскопак дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта Вадзім БЕЛЯВЕЦ .

На дадзены момант на месцы археалагічных раскопак  знойдзена калекцыя дэталяў касцюма і ўпрыгожванняў канца II - IV ст.ст. н.э. з эмалямі (фота 1), сярэбраная манета рымскага імператара Камода (фота 2). Можна сцвярджаць, што тут дзейнічаў цэнтр па вытворчасці бронзавых упрыгожванняў і, магчыма, вялася здабыча і апрацоўка жалеза. Серыя знаходак кажа пра тое, што жыхары гэтага паселішча на працягу амаль 200 гадоў падтрымлівалі кантакты са сваімі паўднёвымі і заходнімі суседзямі - гістарычнымі готамі, якія ў гэты час жылі на тэрыторыі сучаснай Украіны і паўднёва-заходняй Беларусі ( фота 3).

Найбольш яркай знаходкай з'яўляецца бронзавы прадмет, які не мае аналагаў на тэрыторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Ён, верагодна, з'яўляецца наканечнікам  ножнаў мяча (фота 4). Выраблены быў для шляхетнага ваяра і звязаны з мілітарнай культурай германскіх плямёнаў перыяду Вялікага перасялення народаў. На сёння гэта найбольш позняя знаходка, звязаная з гістарычным помнікам,  якая дае падставы меркаваць, што насельнікі паселішча маглі загінуць паміж 400 - 460 гадамі ў выніку набегу дружыны воінаў, якія ўдзельнічалі ў бітвах на тэрыторыі Падунаўя ў эпоху закату Рымскай імперыі.

Вадзім Белявец рэзюмаваў: "Вынікі раскопак у Яскавічах дазваляюць выказаць здагадку, што далейшыя археалагічныя даследаванні на Беларускім Палессі дазволяць выявіць і іншыя помнікі, якія адносяцца да эпохі заключнага этапу этнагенезу славян, і тэорыя аб тым, што прарадзімай сучасных славянскіх народаў было менавіта Палессе, атрымае новыя пацверджанні.  

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Ён прымеркаваны да Года малой радзімы.

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.