Вы тут

Еўракамісія аштрафавала Google на рэкордныя 4,34 мільярда еўра


Еўракамісія прыняла рашэнне аштрафаваць карпарацыю Google на 4,34 мільярда еўра за парушэнне антыманапольнага заканадаўства ЕС у сферы інтэрнэт-пошуку на мабільных прыладах, паведамляе ТАСС, спасылаючыся на заяву еўракамісара па канкурэнцыі Маргрэтэ Вестагер.


Еўракамісія абвінаваціла Google у парушэнні нормаў ЕС у сувязі з тым, што кампанія абавязвае вытворцаў прылад, якія працуюць на сістэме Android, прадаваць іх толькі з прадусталяваным браўзэрам і сістэмамі пошуку.

Паводле афіцыйнай заявы прадстаўніка Еўракамісіі, Google будзе прапанавана выправіць парушэнні на працягу 90 дзён. У адваротным выпадку кампаніі пагражае дадатковы штраф у памеры 5% ад яе сусветнага абароту.

Як паведамляе агенцтва Reuters, карпарацыя Google мае намер абскардзіць рашэнне Еўракамісіі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.