Вы тут

Балельшчыкі выбралі гульцоў сімвалічнай зборнай ЧС-2018


Па выніках чэмпіянату свету па футболе 2018 года балельшчыкі сфармавалі сімвалічную зборную мундыяля. Галасаванне праходзіла на сайце ФІФА (Міжнароднай федэрацыі футбола).


У нападзенні ў "каманды мары" гуляюць цяперашні чэмпіён свету Кіліян Мбапе, легендарны партугалец Крышціяну Раналду і лепшы бамбардзір мундыялю англічанін Гары Кейн.

На вароты заўзятары паставілі бельгійца Тыба Куртуа - уладальніка "залатой пальчаткі" ЧС-2018. Галкіпер правёў на чэмпіянаце свету ў Расіі 7 матчаў, у якіх прапусціў ўсяго 6 галоў і здзейсніў 27 сэйваў.

У абароне ў сімвалічнай зборнай - француз Рафаэль Варан, уругваец Дыега Годзін, бразільцы Тыягу Сілва і Марсела Віейра.

Паўабаронцамі "каманды мары" сталі лепшы гулец чэмпіянату, капітан каманды Харватыі Лука Модрыч, гулец "Барселоны" і нацыянальнай зборнай Бразіліі Піліпе Кауціньё, а таксама бельгіец Кевін дэ Брэйн.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.