Вы тут

Больш за 30 навабранцаў папоўнілі рады мінскіх ратавальнікаў


Больш за 30 навабранцаў папоўнілі рады сталічных ратавальнікаў, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.


Сёння ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшло ўрачыстае прывядзенне да прысягі навабранцаў Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. "Усяго прысягу прынеслі больш за 30 чалавек, сярод якіх і прадстаўніцы жаночага полу. Байцы ўжо прайшлі першапачатковую падрыхтоўку ў навучальным цэнтры сталічнага ўпраўлення, а таксама па месцы службы ў сваіх пажарных аварыйна-выратавальных часцях", - праінфармавалі ва ўпраўленні.

Прысягу прымалі кіраўнікі МНС Мінска. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі царквы, ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, родныя і блізкія работнікаў. Пасля ўрачыстай цырымоніі кіраўніцтва сталічнага падраздзялення МНС і навабранцы ўсклалі вянкі і кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой", а затым для іх правялі экскурсію па музеі Вялікай Айчыннай вайны.

mchs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?