Вы тут

Рэканструкцыю аўтадарогі Р53 ад Кургана Славы да Смалявіч пачнуць у 2019 г.


Рэканструкцыю ўчастка аўтадарогі Р53 ад Кургана Славы да Смалявіч пачнуць у наступным годзе.


— Па тэрыторыі нашай краіны праходзяць два міжнародныя калідоры. Летась некалькі аўтадарог былі ўключаныя ў еўрапейскія транспартныя калідоры, што дазваляе прэтэндаваць на еўрапейскую дапамогу ў іх рэканструкцыі, — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Аляксандр Галаўнёў. — Дарожная інфраструктура развіваецца ў тым ліку ў рамках падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Распрацаваны планы з канкрэтнымі аб'ектамі, работамі, фінансаваннем.

У наступным годзе пачнецца рэканструкцыя дарогі Р53. Пачалася таксама распрацоўка абгрунтавання інвестыцый па дарозе М3 Мінск — Віцебск на ўчастку ад Лагойска да Лепеля. Прадстаўнік Мінтранса таксама дадаў, што ў ліпені завершана рэканструкцыя дарогі ў аб'езд Слуцка па параметрах першай катэгорыі. У завяршальнай стадыі знаходзяцца работы па рэканструкцыі дарогі Мінск — Гродна.

Мінтранс вялікую ўвагу ўдзяляе таксама развіццю прыдарожнага сэрвісу. «Гэта немалаважны фактар для бяспекі руху, чалавек, які адпачыў, больш прадказальна паводзіць сябе на дарозе. Лічу, сёння прыняты ўсе неабходныя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць асаблівасці размяшчэння і функцыянавання аб'ектаў, наладжаны кантроль з боку дзяржорганаў і арганізацый за бяспекай эксплуатацыі аб'ектаў», — удакладніў Аляксандр Галаўнёў.

А вось крэдытнае пагадненне з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ) па праекце рэканструкцыі аўтадарогі М7 Мінск — мяжа Літвы плануецца падпісаць у найбліжэйшы час. Аляксандр Галаўнёў лічыць, што пакуль канчатковае рашэнне не прынята, але дасягнута дамоўленасць з інвестыцыйным банкам, ёсць рашэнне Савета дырэктараў аб уключэнні гэтага аб'екта ў партфель крэдытавання.

«Згаданае пытанне будзе вырашана на працягу гэтага месяца, і мы выйдзем на падпісанне пагаднення з банкам», — лічыць прадстаўнік міністэрства.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Усё пачынаецца з дарогі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.