Вы тут

«Сіняя кніга» пра асаблівы шлях


Жанр альбо від літаратуры non-fiction падаецца спачатку вельмі простым. Бо нічога ж выдумляць не трэба, проста апісваеш тое, што адбываецца. Але тут жа з’яўляецца і сур’ёзная складанасць. Чытачы даволі часта імкнуцца знайсці ў кнізе нешта, што будзе адцягваць іх ад рэальнасці або прыўносіць у яе нейкую асаблівасць. Трэба выбраць актуальную праблему і цікава яе падаць. Вось, напрыклад, споведзь алкаголіка! Пагадзіцеся, вельмі плённая тэма.


У канцы чэрвеня адбылася прэзентацыя перавыдадзенай у выдавецтве «Галіяфы» кнігі Антона Кулона (Анатоля Астапенкі) «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка». Упершыню выданне з’явілася ў 2012 годзе і выклікала значны рэзананс, у 2013 яго пераклалі на рускую мову. Новае выданне называецца «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка плюс», бо мае дапаўненні да першай версіі. «...Жыццё з алкаголем — асаблівы шлях. Алкаголь дорыць збавенне і радасць, ён прыносіць пакуты і гора і, урэшце, прыводзіць смерць. Я спрабую глянуць пановаму на гэты асаблівы шлях і на людзей, якія ідуць той цяжкай, сапраўды ваеннай дарогай», — чытаем у кнізе. Мэта аўтара — пошук шляхоў выхаду з хваробы і змяненне агульнага меркавання пра яе. Бо калі на хворага глядзяць з пагардай, ён ніколі не вылечыцца. Акрамя асноўнай праблемы, твор проста распавядае гісторыю, чалавечае жыццё і чалавечыя прыгоды. У кнізе сустракаюцца імёны вядомых літаратараў.

«Аўтар, апісаўшы гісторыю свайго п’яна-цвярозага жыцця, не п’е вось ужо дзявяты год. Рэкамендуецца прачытаць усім, нават таму, хто не бачыць праблемы», — гаворыцца ў выдавецкай анатацыі да кнігі. Магчыма, для самога аўтара напісанне такога твора стала выхадам з праблемы, а можа — толькі спосабам падзяліцца і камусьці дапамагчы.

Але ўсё ж такі падаецца, што кніга не толькі пра алкагалізм.

Дар’я СМІРНОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?