Вы тут

Кароткія сустрэчы з Кірай Муратавай


Яна неаднойчы прыязджала ў Беларусь, была госцем фестывалю «Лістапад». Яе фільмы былі адзначаны журы і публікай, але найбольш каштоўнае тое, што ніколі і нікога не пакідалі раўнадушнымі. Хацелася спрачацца, думаць, сустракацца і пытаць, што яна лічыць найкаштоўнейшым у жыцці… Яна і цяпер, пасля свайго сыходу, застаецца запатрабаваным майстрам кіно. У памяць пра рэжысёра Кіру Муратаву ў Музеі беларускага кіно ладзіцца рэтраспектыва фільмаў аднаго з яркіх прадстаўнікоў аўтарскага кіно былой савецкай і постсавецкай прасторы.


Абралі знакавыя работы ад «Кароткіх сустрэч» (1968 года), дзе з’яўляецца сама Кіра Муратава і дзе можна пабачыць Уладзіміра Высоцкага, і «Доўгіх провадаў» (1971 года), якія з цяжкасцямі прыходзілі да гледача ў свой час. Але для цікаўных застаецца яшчэ магчымасць зразумець рэжысёрскі погляд на каханне ў стужцы «Пазнай белы свет». (1978 года), прыслухацца да развагаў на тэмы дабра і зла ў стужцы «Перамена наканавання» (1987 г.), пакутаваць ад стрэсу з героямі драмы «Астэнічны сіндром» (1989 г.). Карціны больш позняга перыяду пазначаны аўтарскім стылем: «Захапленні» (1994 г.), «Чэхаўскія матывы» (2002 г.), «Настройшчык» (2004 г.). Дакладна, што прагляд гэтых фільмаў прынясе эстэтычнае задавальненне: гэта мастацтва, якое не старэе, таму што Муратаву ў гэтым свеце найперш цікавілі людзі, менавіта на іх яна імкнулася распаўсюджваць «тэрапеўтычны» эфект у кіно, задавалася пытаннямі, ці можна лекаваць чалавечае грамадства, дзе ўсё ж галоўным пачуццём для ўсіх застаецца любоў. Кіра Муратава умела любіць — і людзей, і мастацтва.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.