Вы тут

Дзярждума Расіі падтрымала пенсійную рэформу


Расійскі парламент прыняў у першым чытанні законапраект аб пенсійнай рэформе, які прадугледжвае павышэнне пенсійнага ўзросту.


За законапраект прагаласавалі 328 дэпутатаў, супраць - 104. Такім чынам, дакумент у першым чытанні падтрымалі толькі члены фракцыі "Адзіная Расія". Думскія апазіцыя - КПРФ, ЛДПР і "Справядлівая Расія" - выказалася супраць.

Пры гэтым беспартыйная Наталля Паклонская, якая ўваходзіць у фракцыю ЕР, прагаласавала супраць законапраекта, паведаміў у "Твітары" дэпутат-справарос Алег Шэін, гэтую інфармацыю пацвярджаюць "Ведамасці". Па дадзеных выдання, з Паклонскай неаднаразова гутарыў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.

На першае чытанне таксама наогул не прыйшлі восем адзінаросаў - у тым ліку намесник сакратара генеральнага савета "Адзінай Расіі" Сяргей Жалязняк. Па словах крыніцы тэлеканала "Дождж", няяўка звязана з тым, што Жалязняк не хацеў галасаваць за законапраект, і цяпер дэпутату пагражае адстаўка з партыйнага паста.

BBC

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.