Вы тут

Прусаковая ферма


У правінцыі Сычуань трымаюць 6 мільярдаў прусакоў.


На гіганцкай ферме ў Кітаі жывуць каля шасці мільярдаў амерыканскіх прусакоў, якія з'ядаюць дзесяць тон ежы кожны дзень, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. 

Дадзеная ферма, якая знаходзіцца ў горадзе Січан правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай), з'яўляецца першым цэнтрам гадоўлі прусакоў у медыцынскіх мэтах, якія прайшлі сертыфікацыю Дзяржаўнага ўпраўлення па наглядзе за харчовымі прадуктамі і лекавымі сродкамі. Гэты цэнтр адначасова ўяўляе сабой самую буйную базу вырошчвання амерыканскіх прусакоў. Па словах загадчыка фермы Вэнь Цзяньго, цяпер тут налічваецца прыкладна шэсць мільярдаў тараканаў. 

Будынак, дзе разводзяць прусакоў, падзелены на 23 пакоя, уключаючы памяшканні для інкубацыі, для лічынак і дарослых прусакоў. У пакоях няма святла, так як прусакі любяць цішыню і цемру. Каб казуркі жылі камфортна, тэмпературу і вільготнасць у пакоях кантралююць з дапамогай камп’ютара. Акрамя таго, прусакоў на ферме добра кормяць. Іх корм складаецца з зерняў пшаніцы, кукурузы, гародніны, садавіны і карысных мікраэлементаў. 

Цэнтр практычна герметычны, тут былі ўстаноўлены тры лініі абароны, каб прусакі не збеглі. Мэта вырошчвання складаецца ў вырабе лекавых сродкаў. У Старажытным Кітаі ўжо была вядомая медыцынская каштоўнасць прусакоў ў зніжэнні тэмпературы цела і паляпшэнні кровазвароту. Сучасныя даследаванні сведчаць, што амерыканскія прусакі ўтрымліваюць шматлікія карысныя для чалавека рэчывы, якія дапамагаюць пры лячэнні некаторых ракавых захворванняў, апёкаў і язваў. 

Акрамя лекаў, ферма вырабляе пасту, маскі для твару, антыбактэрыяльны гель і іншую прадукцыю з рэчываў, атрыманых з тараканаў. Аб'ём валавой прадукцыі фермы складае больш за мільярд юаняў кожны год.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.