Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«8 міля»

TV1000, 23 ліпеня

1995-ты, Дэтройт. Горад, які быў сэрцам амерыканскага аўтапрама, ператвараецца ў магілу прамысловасці, цэнтр беспрацоўя і хаосу, а таксама аднаго з самых сур'ёзных у гісторыі ЗША канфліктаў паміж белым і каляровым насельніцтвам. Шаша 8-я міля, якая падзяляе Дэтройт і прыгарад, становіцца своеасаблівай лініяй дэмаркацыі паміж чорнымі і белымі. Але ёсць і тыя, хто разумее, што сітуацыю трэба мяняць, пакуль не позна. Малады рэпер Джымі па мянушцы Трус праз музыку спрабуе вырвацца з атмасферы агульнай нянавісці, дакрычацца па абодва бакі барыкад, а таксама змяніць да лепшага ўласнае жыццё.

Фільм стаў культавым у субкультуры хіп-хопа дзякуючы ўдзелу рэпера Эмінема, а сам выканаўца і акцёр атрымаў-такі «Оскар» за найлепшую песню.


«2 дні»

TV1000 Ru, 23 і 24 ліпеня

У глыбокай правінцыі за сотні кіламетраў ад Масквы знаходзіцца музей напаўзабытага класіка рускай літаратуры. На зямлю, дзе размешчаны маёнтак, прэтэндуе губернатар, які хоча збудаваць тут новую рэзідэнцыю. А каб пацвердзіць свае прэтэнзіі законным шляхам, запрашае з Масквы высокага чыноўніка ўзроўню намесніка міністра.

Але чыноўнік з першага погляду закахаўся ў намесніка дырэктара музея, літаратуразнаўцу Марыю, якая не баіцца ў твар гаварыць праўду пра карупцыю і сквапнасць мясцовай улады. Масквіч вырашае дапамагчы наіўным інтэлігентам захаваць музей — праўда, для гэтага давядзецца задзейнічаць усе магчымыя сувязі...


«Дзесяць негрыцянят»

«Беларусь 3», 28 і 29 ліпеня

Што можа быць страшнага ў дзіцячай лічылцы? Напрыклад, тое, што яна раптам ператвараецца ў жыццё. Хтосьці невядомы, сабраўшы на аддаленым Негрыцянскім востраве 10 зусім розных чалавек, абвяшчае ўсім прысуд за здзейсненыя ў мінулым злачынствы і пачынае няўхільна скарачаць іх колькасць у поўнай адпаведнасці з радкамі лічылачкі...

Савецкая экранізацыя знакамітага дэтэктыва Агаты Крысці, у адрозненне ад папярэдніх брытанскіх і амерыканскіх стужак, найбольш поўна перадае атмасферу кнігі: змрочную, песімістычную, поўную ўзаемнага недаверу і падазрэнняў. Акрамя таго, рэжысёру Станіславу Гаварухіну ўдалося сабраць выдатны акцёрскі ансамбль, а здымкі праходзілі каля знакамітага «Ластаўчынага гнязда» і ў інтэр'ерах Варанцоўскага палаца ў Крыме.

Загаловак у газеце: Што хаваецца за лічбамі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.