Вы тут

Вядучыя «Беларусь 2» узялі ўдзел у марафоне «Сцежка мужнасці — лета 2018»


Вядучыя тэлеканала «Беларусь 2» узялі ўдзел у пешым комплексным марафоне «Сцежка мужнасці — лета 2018», які прайшоў на Лагойшчыне. Тэлевізійная каманда пераадолела выбраную дыстанцыю ў 30 кіламетраў і ў поўным складзе дайшла да фінішу.


Марафон, зладжаны сумесна СГА «Адраджэнне», упраўленнем спорту і турызму Мінгарвыканкама і Мінспорту, адбыўся сёлета ўжо чацвёрты раз. Яго ўдзельнікі, у залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі і ўпэўненасці ў сабе, выбіралі дыстанцыю ў 30, 70 або
100 кіламетраў па ўмерана перасечанай лясной мясцовасці і пераадольвалі яе — самастойна, у тандэме ці групай з пяці чалавек. Адметнасць і складанасць маршруту была ў тым, што ўсе спартсмены заходзіліся на поўным самазабеспячэнні і маглі разлічваць толькі на ўласныя турыстычныя навыкі і прылады ды на тычкі, якімі арганізатары абазначылі сцежкі, каб ніхто не збіўся са шляху.

Праверыць уласную мужнасць і вынослівасць адважылася і каманда тэлевізійнікаў: выканаўчы прадзюсар канала Іна Жыбуль, вядучыя Кацярына Дадзеркіна, Надзея Шолькіна, Таццяна Какорына і Данііл Жданько. «Калі мы толькі стартавалі, я была ўпэўнена, што не пратрымаліся і 10 кіламетраў, але прайшлі
ўсе 30, пры гэтым пераадолелі некалькі рачулак, балоцістыя ўчасткі і пясчаныя ўзгоркі, і ўсё дзякуючы каманднай працы, — падзялілася ўражаннямі Іна Жыбуль. — А яшчэ дзякуючы марафону мы пазнаёміліся з неверагодна мужнымі, моцнымі і ідэйнымі людзьмі».

Больш падрабязна пра тое, з якімі мэтамі і памкненнямі людзі розных узростаў выпраўляюцца ў марафон, «Беларусь 2» раскажа не толькі ў навінах і інфармацыйных праграмах, але і ў спецыяльным дакументальным фільме — як плануецца, гледачы ўбачаць яго ў верасні.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Перамагчы сябе на «Сцежцы мужнасці»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.