Вы тут

Французскую рамантычную камедыю пакажуць у Верхнім горадзе 21 ліпеня


Французскую рамантычную камедыю пакажуць 21 ліпеня на адкрытым паветры ў гістарычным цэнтры Мінска, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.


Фота: zavarnik.biz

Сетка кінатэатраў "КіноМінска" пры падтрымцы Мінгарвыканкама з 9 чэрвеня аднавіла штотыднёвыя вячэрнія паказы кіно па праекце Open Air Cinema. Месца сустрэчы - дворык атэля "Манастырскі", пачатак сеансаў у 21.30.

У суботу, 21 ліпеня, гледачам прадставяць французскую рамантычную камедыю рэжысёра Шарля Немеса "Атэль рамантычных спатканняў". Галоўная гераіня Эліс - маладая, прыгожая, займаецца любімай справай. Страціўшы мужа некалькі гадоў таму, яна так і не змагла знайсці мужчыну, які зрабіў бы яе шчаслівай. Але бліжэйшыя сяброўкі поўныя рашучасці выдаць яе замуж. Менавіта для гэтага яны адпраўляюць Эліс у самы рамантычны атэль на свеце "Нармандыю" ў Давілі з надзеяй на тое, што там яна каго-небудзь сустрэне.

Карціна прадстаўлена праектам "Лістапад. Калекцыя". Уваход бясплатны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».