18 Жнівень, субота

Вы тут

Культавыя групы выступяць у Дудутках на фестывалі "Наш Грунвальд"


Музычнае свята на Х Міжнародным фестывалі сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд" збярэ культавыя калектывы, паведаміў адзін з ініцыятараў і арганізатараў фестывалю Аляксандр Рак.


Фота: metal-maniac.co. Гурт "Cruachan".

Фестываль пройдзе 21-22 ліпеня ў музейным комплексе ў Дудутках. Галоўнай яго падзеяй стане рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і саюзнікаў - Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Будзе і шмат іншых займальных і відовішчных блокаў: турніры, кірмашы, майстар-класы.

"Кожны год мы арганізуем фестываль унутры фестывалю - гэта музычны опэн-эйр. У мінулым годзе адзін з вакалістаў выказаў ідэю, што ў канцэртнай праграме павінны ўдзельнічаць калектывы, якія будуць прадстаўляць проціборствуючыя бакі. Так з'явілася ідэя ператварыць канцэрт у сімвалічны Грунвальд на сцэне", - сказаў Аляксандр Рак.

На сцэне будзе каманда Wizard - вядомая нямецкая група, якая вельмі папулярна ў Еўропе. Таксама заходні блок прадставіць група з Ірландыі Cruachan - сусветна вядомая каманда, якая шмат гастралюе па Еўропе і на іншых кантынентах.

Беларускія калектывы будуць прадстаўлены папулярным "Стары Ольса" і даволі маладым Folclore, які ўдачна спалучае фолк, сярэдневяковыя матывы і цяжкі метал. "І яшчэ будзе хэві-метал група Aillion. Яе вакаліст Канстанцін Дудараў з'яўляецца рыцарам аднаго з беларускіх клубаў, а таксама адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў беларускай майстэрні Steel Legacy па вырабе даспехаў. Яго работы выстаўляюцца і ў Мірскім замку, і ў прыватных калекцыях у ЗША, Аўстраліі. Некаторыя песні групы Aillion напісаны Дзмітрыем Несцюком, адным з заснавальнікаў ваенна-гістарычнага руху ў Беларусі", - растлумачыў Аляксандр Рак.

Выступяць два госці з Расіі - група "Млын" і "Эпідэмія".

Праграма фестывалю "Наш Грунвальд" вельмі насычаная. На працягу двух дзён пройдуць рыцарскія турніры ў пешым страі ў фармаце "шчыт-меч", турнір алебардыстаў і кап'ёўшчыкаў, турнір лучнікаў, масавыя баі (бугурты). Яркай падзеяй другога фестывальнага дня стане поўнакантактны конны рыцарскі турнір па правілах XV стагоддзя. Пройдуць майстар-класы па сярэдневяковых танцах і рамёствах, арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі і "горад майстроў". У гэтым годзе на фестывалі будзе рэканструявана плаўка руды па тэхналогіях IX стагоддзя, адкрыюцца майстэрні па вырабе даспехаў, ліцці ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменя, вырабе зброі, ганчарныя і кавальскія майстэрні і многае іншае.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць экстрым-тэатр "Берсерк", Аляксандр Рак і музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.

Эканоміка

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Карэспандэнт «МС» паспрабавала разабрацца.