Вы тут

Мікрааўтобус Адэса-Гомель урэзаўся ў грузавік, пяць беларусаў загінулі


Ва Украіне рэйсавы мікрааўтобус Адэса-Гомель урэзаўся ў грузавік, пяць чалавек загінулі. Такая інфармацыя размешчана на сайце паліцыі Мікалаеўскай вобласці.


Як стала вядома, загінулыя - грамадзяне Беларусі. Сярод іх уладальнік фірмы, якая ажыццяўляла пасажырскія перавозкі. Поўныя абставіны здарэння і асобы загінулых і пацярпелых устанаўліваюцца.

ДТЗ адбылося 20 ліпеня каля 5-й раніцы на 289-м км аўтадарогі Кіеў-Адэса. Рэйсавы мікрааўтобус Volkswagen з беларускай рэгістрацыяй, які ехаў па маршруце Адэса-Гомель, сутыкнуўся з грузавіком. Паводле папярэдніх даных, той стаяў з правага боку праезнай часткі з-за няспраўнасці. У выніку ДТЗ загінулі вадзіцель і чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса, праінфармавалі ў паліцыі.

У МЗС Беларусі пацвердзілі факт здарэння. "У ДТЗ загінулі пяць чалавек, дванаццаць знаходзяцца ў бальніцы з траўмамі рознай ступені цяжкасці, трое з іх пакуль у цяжкім стане", - паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар міністэрства Анатоль Глаз.

Паводле яго слоў, на месцы аварыі працуе ўкраінская паліцыя. Амбасада Беларусі ў Кіеве ўзаемадзейнічае з мясцовымі ўладамі і праваахоўнымі органамі па ўсіх неабходных пытаннях.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».