Вы тут

ІT-праект стартаваў у аздараўленчым лагеры «Гарызонт»


Кіраваць квадракоптэрам, канструяваць робататэхнічныя канструкцыі, здымаць і манціраваць відаролікі, прасоўваць свой YouTube-канал навучаць у ІТ-лагеры МТС. Сумесны праект Міністэрства адукацыі і мабільнага аператара стартаваў у дзіцячым аздараўленчым лагеры "Гарызонт". На працягу дзвюх змен тут будуць праводзіць для дзяцей бясплатныя заняткі.


Для навучання прапануецца чатыры тэматычныя курсы: асновы робататэхнікі, відэаблогінг, пілатаванне квадракоптэрам, лічбавая фатаграфія,  мабіла- і відэаграфія. Заняткі правядуць прадстаўнікі Адукацыйнага цэнтра Парку высокіх тэхналогій. Праграма  разлічана на дзяцей ад 6 да 17 гадоў. Кожны курс будзе доўжыцца 15 дзён па дзве вучэбныя гадзіны штодня.

— Праект "IT-лагер" дазваляе дзецям і падлеткам змяніць звыклую ролю карыстальніка інфармацыйных тэхналогій на ролю іх рэальнага стваральніка. Гэта спрыяе развіццю навыкаў, неабходных кожнаму маладому чалавеку для паспяховай самарэалізацыі ва ўмовах лічбавага грамадства, а менавіта самастойнасці, крэатыўнасці і ўменню працаваць у камандзе. Лічбавая трансфармацыя пачынаецца з лічбавай культуры, а яе варта закладваць з самага дзяцінства, — падкрэслівае дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел ЛІС.

Стаць удзельнікамі праекта могуць дзеці, якія прыехалі ў лагер па пуцёўцы. Плануецца, што на працягу трэцяй і чацвёртай змены навучанне пройдуць 80 школьнікаў.

— МТС арганізоўвае праект "IT-лагер" ужо ў другі раз. Летась дзеці аучыліся праграміраваць гульні на мове Scratch  і падрыхтавалі больш як 300 уласных праектаў. На гэты раз мы вырашылі зрабіць упор на стварэнні разнастайнага ўнікальнага кантэнту. Кожны курс пабудаваны такім чынам, каб удзельнікі не толькі вучыліся чамусьці новаму, але і развівалі свае творчыя здольнасці. Хто ведае, магчыма, для кагосьці гэта стане добрым стартам для выбару прафесіі ў будучыні, — падзялілася сваім меркаваннем кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю кампаніі МТС Вольга ТКАЧЭНКА.

Адукацыйны праект "ІT-лагер" рэалізуецца Міністэрствам адукацыі і кампаніяй МТС у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве. Яго партнёрам выступае Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій. У папярэднім годзе пляцоўкай для ІТ-лагера стаў дзіцячы аздараўленчы лагер "На ростанях".

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.