Вы тут

Крочаць беларусы па Расіі


У Фестывалі нацыянальных культур, які штогод праходзіць у Курганскай вобласці ў Дзень Расіі, актыўна ўдзельнічаюць і мясцовыя беларусы.


Месца правядзення фестывалю нацыянальных культур — заўсёды рознае, часцей святы прымаюць райцэнтры. Сёлета ж фестываліў сам Курган, і свята называлася: абласны фестываль нацыянальных культур і спорту “Дружба народов — единство России”. У Цэнтральным парку культуры й адпачынку жыхары й госці горада знаёміліся з традыцыямі, звычаямі народаў, прадстаўнікі якіх жывуць у Заураллі. Пачаўся фестываль шэсцем: па цэнтральнай алеі ў святочных касцюмах прайшлі рускія, беларусы, украінцы, азербайджанцы, армяне, башкіры, казахі, татары, яўрэі. Віншаваў усіх са святам губернатар Аляксей Какорын, ён жа ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям вобласці. Таксама й кіраўнік горада Сяргей Рудэнка віншаваў курганцаў з Днём Расіі.

Беларускую дыяспару на фестывалі прадстаўлялі актывісты Курганскай грамадскай арганізацыі “Нацыянальны культурны цэнтр беларусаў Зауралля “Батькавщина”, якой кіруе Людміла Урванцава. Працаваў прыгожа зладжаны беларускі падворак, на якім гаспадары ў святочных строях сустракалі гасцей, частавалі іх нацыянальнымі стравамі, расказвалі пра сваю гістарычную радзіму. Гурт беларускай песні “Журавачка” каларытна ўпісаўся з сваімі непаўторнымі спевамі ў праграму святочнага канцэрта.

І Дзень Незалежнасці Беларусі актывісты “Батькавщины” адзначылі належным чынам: 3 ліпеня наведалі сёлы Курганскай вобласці, у якіх жывуць супляменнікі- беларусы. Гэта Новагеоргіеўскае і Новаільінскае. Удзельнікі святочнай акцыі ўсклалі кветкі да абеліскаў у памяць пра воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сустрэліся з мясцовымі ветэранамі. Потым правялі канцэрты для вяскоўцаў: спявалі й танцавалі на іх як мясцовыя дзеці, так і гурт “Журавачка”, створаны пры суполцы. Дарэчы, цяпер жыхары згаданых беларускіх сёл рыхтуюцца адзначыць 165‑я ўгодкі з часу іх утварэння. Для таго створана рабочая група, і пад час паездкі актывісты “Батькавщины”, прадстаўнікі мясцовай улады, царквы, абласнога цэнтра народнай творчасці ўзгаднялі за круглым, сяброўскім сталом свае дзеянні. У той дзелавой размове паўдзельнічалі таксама й жыхары беларускіх сёл. Мяркуецца, што сумеснымі намаганнямі “Беларускае свята” ў курганскай глыбінцы пройдзе на вышыні.

Валянціна Шадрынская, г. Курган

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».