Вы тут

Экс-начальнік Транспартнай інспекцыі прысуджаны да 4,5 гадоў


Суд Фрунзенскага раёна Мінска прыгаварыў экс-начальніка Транспартнай інспекцыі да 4,5 года пазбаўлення волі за хабар.


Як паведамлялася, начальнік Транспартнай інспекцыі Мінтранса абвінавачваўся ў неаднаразовым атрыманні хабараў і ў замаху на іх атрыманне. Па версіі следства, карупцыйныя злачынствы ён здзяйсняў з ліпеня 2015 па 20 красавіка 2017 года. Хабар за дзейнасць, звязаную з размеркаваннем дазволаў на праезд вялікагрузнага транспарту па тэрыторыі замежных дзяржаў, браў, як правіла, у сваім службовым кабінеце. У справе фігуруюць сумы $ 50, $ 100, $ 200. Ён таксама атрымліваў каньяк, мужчынскія духі і іншыя каштоўнасці.

Другі фігурант - начальнік 4-га ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК - абвінавачваўся ў падбухторванні, дапамаганні ў дачы хабару і махлярстве. Як вынікала з абвінавачання, абвешчанага дзяржабвінаваўцам, ён падбухторваў камерцыйныя структуры да давання хабару начальніку Транспартнай інспекцыі.

Кіраўніка Транспартнай інспекцыі затрымалі 20 красавіка 2017 года.

БЕЛТА

 

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.