Вы тут

Уладзіміру Пуціну не падабаецца павышэнне пенсійнага ўзросту ў Расіі


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што яму не падабаецца павышэнне пенсійнага ўзросту, як і большасці грамадзянаў. Канчатковага рашэння па гэтым пытанні, паводле яго слоў, пакуль няма. Прэзідэнт Расіі паабяцаў ацаніць усе меркаванні аб пенсійным узросце за выключэннем тых, хто спрабуе рабіць сабе на гэтым рэкламу.


«Пытанне адчувальнае для вялікай колькасці нашых грамадзян, яно не ўчора паўстала, яно так ці інакш, з рознай інтэнсіўнасцю, абмяркоўваецца на працягу многіх гадоў, розныя варыянты прапаноўваліся», - сказаў ён. «І калі мяне пыталіся, які з розных варыянтаў мне падабаецца, я як тады, так і цяпер магу сказаць - ніякай. Мне ніякі [варыянт] не падабаецца, звязаны з павышэннем пенсіённага ўзросту», - заявіў Пуцін.

«Запэўніваю вас, і ва ўрадзе мала такіх людзей, калі наогул ёсць, каму гэта падабаецца», - заявіў Пуцін на сустрэчы з валанцёрамі чэмпіянату свету па футболе.

Пуцін удакладніў, што ў Расіі на пяць пенсіянераў прыходзіцца шэсць працуючых, калі гэты баланс пагоршыцца, «пенсійная сістэма лопне». Па словах прэзідэнта, праігнараваўшы праблемы ў пенсійнай сістэме, ўлада «падмане» грамадзян.

Дзярждума 19 ліпеня прыняла ў першым чытанні ўрадавы законапраект аб павышэнні пенсійнага ўзросту. Другое чытанне, да якога дэпутаты падрыхтуюць папраўкі, адбудзецца восенню. Нагадаем, прапанаваныя змяненні мяркуюць пенсійны ўзрост для мужчын да 65 гадоў і для жанчын да 63.

ТАСС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.