Вы тут

Дзве паралельныя выстаўкі адкрываюць свет уяўнага


Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на абедзвюх сваіх пляцоўках адкрыў «двайную» выстаўку, якая пачала працаваць учора, 20 ліпеня. На праспекце Незалежнасці наведвальнік можа знайсці «Фантастычнае ў сучасным беларускім мастацтве», а на Някрасава — «Ірэальнае ў сучасным беларускім мастацтве». Экспазіцыі сфарміраваны з твораў, якія захоўваюцца ва ўласных фондах Музея, і паказваюць тое, пра што хутчэй за ўсё фантазіруе і сам госць.


Гэта значыць, тут можна ўбачыць нешта, што мае даволі своеасаблівую якасць жыцця, — не існуе ў фізічным свеце, не знаходзіцца вакол нас, не дае магчымасці сябе памацаць, але прадстаўляецца хоць і ў даволі размытых, але больш прывабных вобразах. Трэба прызнаць, што свет нашых фантазій можа быць куды цікавейшы за рэальны.

Імёны вядомыя — Валерый Славук з яго лесунамі, русалкамі і дамавікамі, Алесь Родзін з іншаземнымі светамі, графік Сяргей Балянок з самотным чалавекам у прасторы старога горада. Георгій Скрыпнічэнка, які, дарэчы, зараз выстаўлены на плошчы Якуба Коласа ў праекце «Мастак і горад», «свяціст» Рыгор Іваноў, сусветна вядомы графік Юрый Якавенка, таксама графікі Уладзімір Гладкевіч, Марта Шматава.

«Асаблівасць інтэрпрэтацыі гэтай тэмы ў Беларусі мае відавочны ўплыў дахрысціянскай міфалогіі, этнаграфіі і выяўленчых элементаў гісторыка-культурнай спадчыны, — гаворыцца ў прэзентацыі праектаў, — такім чынам, фантастычнае ў візуальным мастацтве краіны — прадстаўнічы брэнд — тое, што нас вылучае і адначасова аб'ядноўвае з іншымі народамі планеты».

На праспекце Незалежнасці і на вуліцы Някрасава выстаўкі будуць працаваць да 16 і 4 верасня адпаведна. Прадстаўнікі цэнтра лічаць, што работы, уключаныя ў экспазіцыі, з'яўляюцца гонарам нашага сучаснага мастацтва.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».