Частушка — асобны напрамак у фальклоры і абавязковы госць на вяселлях, юбілеях, провадах у армію, грамадскіх святах. Яна робіць настрой, задае тэмп мерапрыемства, стварае адпаведную атмасферу. Але звычайна прыпеўкі ўспрымаюцца як нейкі дадатковы атрыбут свята. А вось у аграгарадку Кальчуны, што ў Ашмянсікм раёне, для частушак стварылі асобнае свята «Душа-частушка».
Прыпеўкамі слухачоў цешылі ўдзельнікі ўсіх узростаў: ад мясцовых школьнікаў да 82-гадовай жыхаркі вёскі Біюцішкі. Выступалі таксама аматары з Ашмян і іншых мястэчак раёна. Чуліся нават яўрэйскія частушкі. Захапіўшыся атмасферай свята, і звычайныя госці не засаромеліся ды падзяліліся прыпеўкамі, якія памяталі з дзяцінства.
Нягледзячы на сваю, здавалася б, легкадумнасць, прыпеўкі каларытна, весела і жвава, часам, нават і з'едліва, але заўжды трапна адлюстроўваюць асаблівасці жыцця чалавека, яго настрой, паводзіны і жаданні. Можа, менавіта таму яны, такія простыя, і блізкія сэрцу кожнага.
Ірына СІДАРОК
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.