Вы тут

Я кахаю цябе


Валянціна Гіруць-Русакевіч (нар. у 1953 годзе) — выдатная беларуская паэтэса. Друкавацца пачала яшчэ васьмікласніцай у ашмянскай раённай газеце. У розныя гады працавала карэспандэнтам, карэктарам, загадчыкам аддзела інфармацыі Валожынскага райвыканкама. Многа гадоў прысвяціла рабоце з маладымі літаратарамі ў народным літаратурна-мастацкім аб'яднанні «Рунь» Валожынскага РЦК. Член СП Беларусі. Аўтар зборнікаў «Я адкрываю вам душу», «Пад зоркаю лёсу», «Мовай сэрца».


Вершы — Валянціна Гіруць-Русакевіч, музыка — Яўген Ксяневіч.

Куплет 1:

Я табе нічым не абавязана,

Апрача кахання

Юнага, што не заўсёды звязвае,

А бывае найчасцей растайным...

Я табе нічым не абавязана,

Акрамя любові,

Акрамя таго, што ўсё-ткі сказаны

Першаму табе тры тыя словы...

Прыпеў:

Я кахаю цябе. Кольці часу, здаецца,

Адляцела, сплыло хуткаплыннай ракой,

А у шчасці й журбе юнай ласкаю сэрца

Цеплыня ахіне — я кахаю цябе...

Куплет 2:

Я табе нічым не абавязана,

Акрамя ўспамінаў,

І яны прыходзяць, незаўважныя

Для старонніх, як і быць павінна.

Я табе нічым не абавязана,

Акрамя любові,

Акрамя таго, што ўсё-ткі сказаны

Першаму табе тры тыя словы...

Прыпеў.

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».