Вы тут

Гама-фон знаходзіцца пад кантролем


Айчынныя спецыялісты працягваюць мадэрнізацыю сістэмы радыяцыйнага маніторынгу, паведаміў начальнік службы радыяцыйнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Міхаіл КАВАЛЕНКА.


Раней у нас былі чатыры аўтаматызаваныя сістэмы, якія ў аўтаматычным рэжыме праводзілі вымярэнні гама-фону ў зоне ўплыву атамных электрастанцый сумежных дзяржаў. Цяпер уведзена ў эксплуатацыю аўтаматызаваная сістэма кантролю радыяцыйнай абстаноўкі ў зоне ўплыву Беларускай АЭС. Гэта ўжо больш сучасная сістэма, якая дазваляе не толькі вымяраць магутнасць дозы гама-выпраменьвання, але і праводзіць якасны аналіз радыенукліднага складу атмасфернага паветра.

А яшчэ дадаткова ўсталёўваюцца пункты адбору проб аэразоляў прыземнага слоя паветра. Гэта найбольш адчувальны метад вызначэння радыенуклідаў у атмасферным паветры. Закладзены ландшафтна-біяхімічныя палігоны для маніторынгу глеб і пункты маніторынгу паверхневых вод. Прадстаўнік Мінпрыроды падкрэсліў, што радыяцыйнае становішча ў Беларусі застаецца стабільным. У гэтым годзе ў сувязі з засушлівым надвор'ем у пачатку лета быў адзначаны выпадак узгарання ў чарнобыльскай зоне на тэрыторыі Украіны. Міхаіл Каваленка адзначыў, што служба радыяцыйнага маніторынгу была прыведзена ў рэжым узмоцненай гатоўнасці, аднак ніякіх перавышэнняў радыеактыўнага забруджвання зафіксавана не было.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.