Вы тут

Раім схадзіць


Класіка каля Ратушы, выстава «Пакаленне Сэлфі» і майстар-клас па тэнісе. Афіша «Звязды» з 23 па 29 ліпеня.


Класіка каля Ратушы

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: 28 ліпеня

Колькі каштуе: бясплатна

Мінчане і госці горада зноў змогуць атрымаць асалоду ад музыкі вядомых кампазітараў пад адкрытым небам на канцэртах «Класіка каля Ратушы з velcom»

Сёлета аматараў класічнай музыкі чакае абноўленая канцэртная праграма, а галоўнай яе асаблівасцю стане выступ «вялікіх» аркестраў - ужо пацвердзілі свой удзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь.


Майстар-клас па тэнісе для дзяцей і юніёраў

Дзе: Роял Кап (праспект Пераможцаў, 63)

Калі: да 31 жніўня

Колькі каштуе: бясплатна

Для будучых вучняў школы праводзіцца адбор і тэсціраванне дзяцей і юніёраў у групы для заняткаў па тэнісе. Майстар-класы: 1 гадзіну (60 мін) для дзяцей 3-7 гадоў; 1,5 гадзіну (90 хвілін) для дзяцей 8 гадоў і старэйшых. Запісацца можна па тэлефоне: +375 33 331-95-00.


Выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі»

Дзе: Лошыцкая сядзіба (пр-д Чыжэўскіх, 8-2)

Калі: па 9 верасня

Колькі каштуе: 3 р.

З 20 мая ў філіяле «Музей «Лошыцкая сядзіба» ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» працуе выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі», якая прысвечанана свецкай модзе і вайсковаму абмундзіраванню ХІХ стагоддзя. Праект арганізаваны ў супрацоніцтве з творчай суполкай «Куфэрак».

На выставе прадстаўлены рэканструкцыі паўсядзённых, балёвых і вячэрніх касцюмаў, якія насілі жыхаркі беларускіх зямель, а таксама вайсковыя мундзіры і мужчынскае цывільнае адзенне. Дапаўняецца экспазіцыя аўтэнтычнымі аксэсуарамі эпохі з прыватнага збору. 


Выстава «Пакаленне Сэлфі»

Дзе: Цэнтр дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16)

Калі: 23 - 27 ліпеня

Колькі каштуе: бясплатна

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена больш як 350 жывапісных і графічных работ, выкананых рознымі матэрыяламі: гуаш, акрыл, алей; сучасныя арт-аб'екты і мастацкія праекты студыі «Намалюй вокладку сваёй любімай кнігі», «Персанальныя праекты навучэнцаў».
У рамках работы выставы педагогі народнай арт-студыі «Востраў» правядуць экскурсію для жадаючых па выставе і лекцыі-гутаркі па сусветнай мастацкай культуры. Наведаць выставу можна з панядзелка па пятніцу 10.00 да 13.00 і ў суботу з 14.00 да 17.30.


Выстава «Па слядах Гары Потэра»

Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вуліца Старавіленская, 14)

Калі: з 12 ліпеня па 5 жніўня

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Вы жадаеце дакрануцца да цудоўнага і неспазнанага свету чараўніцтва? Тады ў вас ёсць выдатны шанц здзейсніць цікавую вандроўку ў свет знакамітага чараўніка. На выставе прадстаўлены прадметы з прыватнай калекцыі. У іх ліку - арт-работы беларускіх і замежных мастакоў, майстроў-прыхільнікаў Гары Потэра і яго сяброў, жывапіс, скульптуры.

Магія пачнецца яшчэ пры ўваходзе ў залу. Кожны наведвальнік пройдзе размеркаванне пры дапамозе Сартавальнага Капелюша – зусім як вучань, які толькі што паступіў у школу чараўніцтва. Калі Капялюш вырашыць, на які з чатырох школьных факультэтаў вас прымуць, тады і працягнецца вандроўка.

Таксама на выставе можна будзе згуляць на мятле ў квідыч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».