19 Верасень, серада

Вы тут

Валожын - адно з самых цікавых месцаў у Беларусі


Год таму я ўпершыню прыехала сюды на медыяпалігон. Вельмі важна вяртацца ў знакавыя для цябе месцы не толькі ў год малой радзімы. Тут я пазнаёмілася з Галінай Рай, якая ўжо больш за дзесяць гадоў кіруе Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Упершыню ўбачыла гераіню свайго іншага рэпартажу Веру Перапечу, якая жыве ў Валожыне дзевяноста адзін год.


Маршрутка спыняецца ў цэнтры горада на вуліцы Савецкай. Я выходжу. Горад жыве звыклым для яго жыццём. Касцёл Святога Юзэфа адкрыты.

Для мяне Валожын заўсёды заставаўся загадкай. Я не ведаю чаму. Напэўна, таму што тут перасякаюцца ўсе магчымыя для нашай краіны культуры. Каб зразумець, як –  трэба пажыць у Валожыне. Іду па Набярэжнай да знаёмага будынка, дзе была год таму - гэта аддзяленне дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю. Тут ідзе рамонт. Таму пагутарыць ўдаецца толькі з супрацоўнікамі цэнтра. Аказваецца, зусім хутка на другім паверсе будынка будзе хостэл.

Сустракаемся з Галінай Рай. Яна распавядае пра новыя праекты, пра другое месца ў Слуцку на конкурсе сярод калектываў сацыяльных устаноў Мінскай вобласці, пра адкрыцце ў наступную суботу інклюзіўнай дзіцячай пляцоўкі, якую сваімі сіламі арганізавала ініцыятыўная група з яе ўдзелам. Я пішу ў нататнік тэмы, па якія сюды яшчэ прыеду. Потым гаворым пра жыццё, пра адпачынак і падарожжа. Мы з Галінай ў розны час скончылі адзін і той жа універсітэт і пачыналі працаваць у музеях. Адчуваю, што яна мяне разумее.

Дождж сканчаецца. Выглядае сонца. Накіроўваюся да плошчы. Хутка прыедзе маршрутка да Мінска. Па дарозе забягаю ў сядзібу Тышкевічаў, дзе зараз знаходзіцца РАУС. Мне дазваляюць зазірнуць у музей, які супрацоўнікі зрабілі самі.

Ларыса Сяргееўна Ермаловіч, кіраўніца гуртка

Секочус Аляксандр Антонавіч, кіраўнік гуртка па дрэваапрацоўцы «Зрабі Сам»

Гісіч Юлія Іванаўна, супрацоўніца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў

Інклюзіўная дзіцячая пляцоўка “Baby Smile”

Палац Тышкевічаў

Музей РАУС у Палацы Тышкевічаў

Цікавая паездка тады, калі ты едзеш па адно, а атрымліваеш у два разы больш. Хоць і здаецца, што ўсё пайшло не так, як ты запланаваў. Ведаю адно, што з Валожынам мы яшчэ сустрэнемся.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.