Вы тут

«Чытальнае» лета з кніжнымі навінкамі ад «Звязды»


Гэтым разам у нашу падборку трапілі толькі дзіцячыя кнігі. Яно і зразумела: амаль два месяцы канікул у мінулым і яшчэ цэлы месяц наперадзе. Будзе чым заняцца!


“Ад калыханкі да забаўлянкі”

Укладальнік І. Карнаухава

Ці чулі вы пра прыгоды Сонечнага Зайчыка, Лісы-мадэльера, прышэльца Вухуціка, ката Гаўрушы? Ці ведаеце, калі Снежная Каралева бывае лагоднай, што турбуе Мядзведзя-кулінара, якія цуды адбываюцца ноччу ў музеі, чаму цяльняшка паласатая і хто такі Бука-Макука? На ўсе пытанні адкажа кніга “Ад калыханкі да забаўлянкі”. Гэта не проста зборнік вершаў, казак, апавяданняў, загадак сучасных беларускіх аўтараў – гэта сапраўдная кніжка-“вырастайка”, творы з якой можна чытаць і зусім маленькім дзецям, і больш дарослым школьнікам пачатковых класаў. Спадзяемся, што выданне зацікавіць не толькі бацькоў, але і выхавальнікаў дзіцячых садкоў, настаўнікаў, педагогаў-арганізатараў, для якіх “Ад калыханкі да забаўлянкі” стане добрай літаратурнай падтрымкай.


«Фей по имени Светик»

Вольга Нікольская

Усе дзеці чулі пра Зубную Фею. Кожную ноч з-пад падушак хлопчыкаў і дзяўчынак яна забірае малочныя зубікі, што ў іх выпалі, і наўзамен дорыць розныя “прыемнасці”: размалёўкі, налепкі, магніты, фламастары... А што, калі да малых будзе прыходзіць не Фея, а Фей? І не проста стане пакідаць невялікія падарункі, а пастараецца выканаць самыя запаветныя жаданні? Так, дзяўчынка Аня вельмі хоча, каб яе бацькі ніколі не сварыліся, хлопчык Алёшка марыць пра вернага чацвераногага сябра, а маленькаму Арцёмку цяжка аднаму без мамы, з якой яго разлучылі... І вось ужо мілы і добры фей Свецік спяшаецца на дапамогу. Яму давядзецца на пэўны час ператварыцца з маленькага чараўніка ў звычайнага хлопчыка. А гэта значыць – сутыкнуцца з рознымі прыгодамі і нечаканасцямі. Але чаго не зробіш, калі ў цябе чулая душа!


«Ромашки на асфальте»

Іна Фралова

“Ромашки на асфальте” – першая кніга аўтара для дзяцей. Раней яна выпускала паэтычныя зборнікі для больш сталых чытачоў: “Чакаю першы снег” (2011), “Там, у светлых барах” (2012), “Белы бераг” (2016); публікавалася ў перыядычных выданнях, калектыўных зборніках, альманахах, што выдаваліся і выдаюцца ў Беларусі і Расіі.

Што чакае малых на старонках кнігі? Скорагаворкі пра кошак і мышак, прыставучая і равучая лічылачкі, вясёлая раздавалка (бывае і такое), і, канешне, цудоўныя ілюстрацыі вядомага мастака Сяргея Волкава. Уявіце, напрыклад, як бы вы намалявалі галоўных герояў верша “Помощники”:

За ночь на хозяйской грядке

Зайцы навели порядки:

Где вчера росла капуста –

Нынче утром стало пусто,

И кудрявую морковку

Повыдёргивали ловко.

Радуются зайки –

Помогли хозяйке.

А вось мастак убачыў іх так: тры зайцы-непаседы ўпэўнена цягнуць гародніну з градкі, узброіўшыся плакатам “Калі не мы – то хто?”

А яшчэ паэтка пераклала на “дзіцячую мову” такія недзіцячыя паняцці, як “стрэс” і “любоў”. Ці здагадваліся вы, што каханне – гэта калі табе саступяць самую салодкую ў свеце цукерку, нават не пакаштаваўшы яе пры гэтым?


 

 

Вершы Дзмітрыя Юртаева з яго дэбютнай дзіцячай кнігі, безумоўна, адразу падкупяць вас сваім выразным рытмам, лёгкім слогам і тонкім пачуццём гумару. Ды і галоўныя героі – вясёлыя, шумныя, няўрымслівыя і, што ўтойваць, часам непаслухмяныя, – спадабаюцца ўсім дзецям, якія без цяжкасцяў пазнаюць у іх сябе. Велікан Шурум-Бурум, напрыклад, 


«Удивительные приключения»

Міхаіл Дзеравянка

Гэта кніга – другое выданне ў серыі “Мишуткины сказки”. І зноў Мішутка, чарапашка Чап, Тыгра і Чароўны Светлячок акунаюцца ў свет неверагодных прыгод. Разам з сябрамі медзведзяня вучыцца плаваць (хоць для гэтага яму даводзіцца стаць галоўнай дзеючай асобай у розыгрышы пад назвай “Ратуйце! Акула!”), шукае бясцэнныя скарбы на дне акіяна (і знаходзіць нешта большае, чым золата і брыльянты), раскрывае сакрэт паспяховага выступлення на спартыўных спаборніцтвах (і атрымлівае залаты медаль як лепшы лыжны гоншчык)... Ну і, вядома, праяўляе свае лепшыя душэўныя якасці: дапамагае маме-сароцы вярнуць птушанятка, якое выпала з гнязда, разам з іншымі жыхарамі леса стварае Музей непатрэбных рэчаў, якія, безумоўна, знойдуць новых уладальнікаў. А яшчэ ў гэтай кнізе, як і ў папярэдняй, дзяцей чакаюць галаваломкі і спецыяльныя заданні на кемлівасць і ўважлівасць.

Алена КАРПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.