Вы тут

У Кітаі пабудаваны самы доўгі тунэль пад чырвонай гліністай глебай


У Кітаі пабудаваны самы доўгі тунэль пад чырвонай гліністай глебай. Чыгуначны тунэль пракладзены пад шырокай зонай чырвонай гліністай глебы. Пра гэта паведаміла кампанія China Railway Tunnel Group, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”


Тунэль Цын’ян з'яўляецца часткай чыгуначнай лініі Іньсі, якая злучае адміністрацыйны цэнтр Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна Іньчуань з адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Шэньсі горадам Сіань. Каля 90 працэнтаў 14-кіламетровага тунэля праходзяць пад чырвонай гліністай глебай. Будаўнічыя работы пад дадзеным відам глебы дастаткова складаныя з прычыны яе няўстойлівасці.

Гэта першы і самы доўгі чыгуначны тунэль у Кітаі, які пабудаваны пад чырвонай гліністай глебай, заявілі ў China Railway Tunnel Group. Час у шляху паміж двума гарадамі скароціцца з 14 да 3-х гадзін. Чакаецца, што дадзены маршрут стане галоўным маршрутам, якія злучаюць заходнія і ўсходнія рэгіёны Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».