Вы тут

Прылады працы ўзростам два мільёны гадоў знайшлі ў правінцыі Шэньсі


Навуковая каманда пад кіраўніцтвам Чжу Чжааюя з Гуанчжоўскага інстытута геахіміі Кітайскай акадэміі навук у вёсцы Шанчэнь павета Ланьтянь горада Сіань правінцыі Шэньсі знайшла руіны палеалітычнага стагоддзя, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. 


У руінах былі знойдзены каменныя прылады працы ўзростам 1,26-2,12 мільёна гадоў. Гэтая знаходка сведчыць пра тое, што два мільёны гадоў таму ў Кітаі ўжо жылі людзі. 

У руінах Шанчэнь супрацоўнікі выявілі неапрацаваныя камяні і каменныя прылады, уключаючы ядрышчы, секла, свердзел, абушок. Таксама былі раскапаныя фрагменты закамянелых костак аленяў, паларогіх і іншых жывёл. 

Раней найстаражытныя доказы з'яўлення людзей за межамі Афрыкі былі знойдзены ў Дманісі ў  Грузіі. Там адшукалі каменныя прылады і закамянеласці чалавека прамаходзячага ўзростам 1,85 мільёна гадоў. 

Адкрыццё каманды Чжу Чжаоюя дэманструе, што прыкладна 2,12 мільёна гадоў таму ў руінах Шанчэнь ужо з'явіліся гамініды, што на 270 тысяч гадоў раней, чым у Дманісі. 

Вынікі даследавання былі апублікаваны ў міжнародным часопісе «Nature».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.